«Мой МТС» - перазагрузка. Якія паляпшэнні атрымала апошняя версія мабільнага памочніка абанента?
Мы пашырылі функцыянал і змянілі дызайн мабільнай праграмы «Мой МТС». Новая версія 2.5.0 даступная на беларускай і рускай мовах у App Store, Google Play і Huawei AppGallery. Расказваем, як персанальны памочнік абанента стаў лепей.
Самае галоўнае змяненне - гэта зусім новы дызайн з больш зручнай навігацыяй. Раней доступ да асноўных раздзелаў ажыццяўляўся праз бакавое меню. Цяпер жа перайсці на старонку з фінансавай інфармацыяй, акцыямі і многім іншым можна праз ніжняе меню, што больш зручна для карыстальнікаў смартфонаў з вялікімі экранамі. У раздзелы «Роўмінг», «Салоны сувязі», «Наладжванне праграмы» і іншыя можна перайсці, націснуўшы там жа на кнопку «Яшчэ».
Карыстальнікам Android дадаткова абнавіліся віджэты — размяшчэнне якіх на рабочым стале дазваляе хутка даведацца пра суму на рахунку, колькасць нявыкарыстаных мінут, мегабайтаў або SMS. Яны атрымалі больш прывабны знешні выгляд і новыя магчымасці іх наладжвання.
У версіі 2.5.0 праграмы «Мой МТС» у раздзеле «Фінансы» зараз адлюстроўваюцца ўсе растэрміноўкі, аформленыя на абаненцкім нумары. Раней там адлюстроўвалася толькі адна. Акрамя таго, апісанне кожнай растэрміноўкі стала больш інфарматыўным. Напрыклад, акрамя назвы тавара, паказваецца яшчэ акцыя, у рамках якой абсталяванне было набытае.
Праграма «Мой МТС» - гэта персанальны памочнік абанента, дзякуючы якому можна кіраваць сваёй мабільнай і фіксаванай сувяззю без візіту ў офіс або тэлефанаввання ў call-цэнтр. Дастаткова ўстанавіць яго на смартфон або планшэт, і ўсе даныя пра асабовы рахунак або нумар тэлефона будуць заўсёды пад рукой.
«Мой МТС» дазваляе сачыць за балансам, праглядаць гісторыю плацяжоў, падключаць і адключаць паслугі, заказваць бясплатныя дэталізаваныя справаздачы, а таксама шмат іншага. Колькасць нумароў, якімі можна кіраваць з дапамогай праграмы, не абмежаваная. Падрабязней пра магчымасці «Мой МТС» глядзіце тут.