Кінавыхадныя з Данілам Казлоўскім. Успамінаем яркія ролі акцёра разам з МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Кінавыхадныя з Данілам Казлоўскім. Успамінаем яркія ролі акцёра разам з МТС ТБ

На гэтым тыдні ў анлайн-кінатэатры Premier у МТС ТБ стартаваў серыял «Люся» - камедыйная драма з Данілам Казлоўскім у ролі навукоўца-вынаходніка. Акцёр шмат каму запомніўся па паўнаметражных хітах «Мы з будучыні» і «Легенда № 17», а таксама па серыяле «Карамора». Склалі падборку цікавых і запамінальных роляў Данілы ў фільмах і серыялах, якія можна паглядзець у сэрвісе МТС ТБ.

«Люся»

Стваральнік разумнай калонкі давярае сваёй вынаходцы асабістыя перажыванні, праблемы і сумненні. Штучны інтэлект падказвае яму, як варта паступіць у той ці іншай сітуацыі і нават дапамагае замятаць сляды злачынства, да якога ён не датычны. Але кім у канчатковым выніку для маладога чалавека стане жаночы голас з дынаміка - настаўнікам, сяброўкай ці чымсьці іншым?

Глядзіце адразу 2 першыя серыі ў падпісцы PREMIER


«Карамора»

Рэжысёрскі серыяльны дэбют Данілы Казлоўскага, дзе ён сыграў лідэра групы рэвалюцыянераў з альтэрнатыўнай рэальнасці пачатку XX стагоддзя. Гістарычнае фэнтэзі грандыёзных маштабаў.

Глядзіце ўсе серыі ў падпісцы START


«Хардкор»

Фантастычны баявік, віртуозна зняты ад першай асобы рэжысёрам Іллём Найшулерам. У цэнтры сюжэта - нямы кібарг, які ўступае ў сутычку з бандытамі ў хаатычным мегаполісе. Данілу Казлоўскаму тут дасталася роля галоўнага злыдня.

Глядзіце ў падпісцы IVI.


««Духless» і «Духless 2»

Псіхалагічная драма паводле бестселера пісьменніка Сяргея Мінаева. Тут Даніла Казлоўскі пераўвасабляецца ў паспяховага бездухоўнага топ-менеджара, марнатраўца і гаспадара жыцця.

Глядзіце ў падпісцы START.


«Экіпаж»

Рэмейк савецкага фільма пра выратаванне сотняў людзей двума пілотамі. Кінахіт, зняты ў жанры фільма-катастрофы, з Уладзімірам Машковым і Сяргеем Шакуравым.

Глядзіце ў падпісцы more.tv


«Мацільда»

Гісторыя адносінаў імператара Мікалая II і балярыны Мацільды Кшэсінскай. Што гэта было: забароненае каханне ці мімалётны запал? У ролі графа Варанцова – Даніла Казлоўскі.

Глядзіце ў падпісцы START.


«Пятніца»

З мільянера ў афіцыянта: спрэчка для героя Данілы Казлоўскага абарочваецца сапраўдным адкрыццём аб жыхарах начнога мегаполіса. Камедыя пра тое, як у вялікім горадзе ўсе па-рознаму праводзяць вечар пятніцы.

Глядзіце ў падпісцы START.


МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна