Высакаскорасны кастрычнік! МТС працягвае пашыраць доступ да паслуг 4G па ўсёй краіне | Навіны МТС
Усе навiны

Высакаскорасны кастрычнік! МТС працягвае пашыраць доступ да паслуг 4G па ўсёй краіне

МТС зрабіў больш даступным і зручным высакаскорасны мабільны інтэрнэт для сваіх абанентаў дзякуючы ўключэнню шэрага новых базавых станцый 4G больш як у 50 населеных пунктах Беларусі. Паляпшэнне якасці пакрыцця і пашырэнне геаграфіі паслуг 4G адбываецца ў дыяпазонах 800, 1800 і 2600 Мгц.

МТС працягвае пашыраць доступ да паслуг 4G па ўсёй краіне

Усяго мабільны аператар пачаў выкарыстоўваць 62 новыя базавыя станцыі 4G ва ўсіх трох частотных дыяпазонах. Таксама сетка LTE упершыню стала даступная абанентам МТС у 18 населеных пунктах Мінскай і Брэсцкай абласцей.

У прыватнасці, на Міншчыне мабільная сувязь чацвёртага пакалення стала даступная ў вёсках Вуглы і Грэбла Барысаўскага раёна, Навашына, Саламарэчча і Вішнёўка Мінскага раёна, аграгарадку Барсукі Смалявіцкага раёна, пасёлку Мар’іна і аграгарадку Голацк Пухавіцкага раёна. На Брэстчыне базавыя станцыі LTE-800 пачалі дзейнічаць ў вёсках Галева і Пінкавічы Пінскага раёна.

З дапамогай базавых станцый LTE-2600 павялічылася ёмістасць сеткі LTE у сталіцы, Віцебску, Оршы, Полацку, Салігорску, Дзяржынску і Чашніках. Частата 1800 Мгц дазволіла палепшыць якасць сувязі ў Мінску, Брэсце, Гродне, Барысаве, Лагойску, Маладзечне, Старых Дарогах, Калодзішчах і Хацежыне.

Абаненты МТС зараз змогуць больш актыўна карыстацца паслугамі і сэрвісамі, разлічанымі на шырокапалосны інтэрнэт: воблачнымі сховішчамі, навучальнымі анлайн-пляцоўкамі, відэасувяззю, анлайн-кінатэатрамі і іншымі.

Работы па паляпшэнню якасці мабільнай сувязі МТС праводзіў сумесна з інфраструктурным партнёрам beCloud, які займаецца будаўніцтвам адзінай сеткі LTE у Беларусі. Усе базавыя станцыі былі запушчаныя ў эксплуатацыю з улікам санітарных нормаў і павышаных патрабаванняў да бяспекі.

Упэўніцца, ці падтрымліваюць ваш смартфон або SIM-карта сувязь чацвёртага пакалення, абаненты МТС могуць з дапамогай USSD-запыту *464#. У паведамленні ў адказ прыйдуць даныя пра стан прылады.

Каб падключыць да 4G-сеткі смартфон на базе Android у настройках прайдзіце шлях: мабільная сетка — мабільная перадача даных — пажаданы рэжым сеткі, пасля чаго наладзьце параметр «4G/3G/2G».

Для ўладальнікаў iPhone або іншых гаджэтаў на базе iOS паслядоўнасць крыху іншая: настройкі — сотавая сувязь — параметры даных — голас і даныя — LTE.

Пасля змены настроек перазагрузіце тэлефон — адбудзецца аўтаматычнае падключэнне да 4G-сеткі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна