Пра гномаў, сініх чалавечкаў і няньку-шпіёна. Атмасфернае кіно і мультфільмы ў МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Пра гномаў, сініх чалавечкаў і няньку-шпіёна. Атмасфернае кіно і мультфільмы ў МТС ТБ

Мы зрабілі падборку займальных мультфільмаў, фэнтэзі-гісторый і камедый, каб акунуцца ў дзіўны свет кіно ўсёй сям’ёй. Прапанаваныя кінахіты можна ўбачыць у прамым эфіры і да 5 дзён у архіве відэасэрвісу МТС ТБ. Яшчэ больш атмасферных фільмаў і мульцікаў можна ўбачыць у спецыяльнай падборцы на галоўнай старонцы праграмы.

«Ледавіковы перыяд»

Ледавіковы перыяд

Гультай Сід, тыгр Дыега, мамант Манфрэд — любімыя чатырохлапыя героі змагаюцца з глабальным змяненнем клімату. Пераглядаем адразу ўсе часткі!

Глядзіце 6 лістапада з 08:30 на канале «Кінасям’я»

«Хобіт»

Хобіт

Эпічная і натхняльная экранізацыя твораў Толкіна пра грандыёзны паход і выратаванае каралеўства гномаў для прыхільнікаў жанру фэнтэзі.

Глядзіце адразу тры часткі 6 лістапада з 15:25 на канале «Кінасям’я»

«Смурфікі»

Смурфікі

Малюсенькія смурфікі аказваюцца ў Цэнтральным Парку ў Нью-Йорку. Чароўная гісторыя пра адаптацыю маленькіх сініх чалавечкаў у вялікім горадзе.

Глядзіце 5 лістапада ў 14:30 на канале «Кінасям’я»

«Шпіён па суседстве»

Шпіён па суседстве

Герой Джэкі Чана вучыцца быць сябрам тром непаслухмяным дзяцям. Сямейная камедыя для ўсіх, каму падабаюцца такія фільмы як «Адзін дома» і «Нянькі».

Глядзіце 5 лістапада ў 19:10 на канале «Ілюзіён+»

«Мегамозг»

Мегамозг

Ад стваральнікаў «Мадагаскара» і «Шрэка». Даведаемся, хто хаваецца за маскай бясстрашнага вынаходлівага злыдня па імені Мегамозг.

Глядзіце 6 лістапада ў 13.50 на канале ТБ-3.

«Апошні волат: корань зла»

Апошні волат: корань зла

Камедыйны блокбастар з казачнымі персанажамі. Баба Яга, Ілля Мурамец, Іванка і іх сябры зноў запрашаюць наведаць Белагор’е.

Глядзіце 5 лістапада ў 19:50 на канале «Кінасям’я»

«Цуды з нябёсаў»

Цуды з нябёсаў

Кранальная гісторыя пра дзяўчынку і яе бацькоў, напоўненая цэлым каскадам ашаламляльных падзей. Фільм заснаваны на рэальных падзеях.

Глядзіце 4 лістапада ў 15:00 на канале .red

Каб пачаць прагляд, неабходна спампаваць праграму МТС ТБ і аформіць падпіску «МТС ТБ Плюс» за 0,62 руб/сут (USSD *625#) або 11,90 руб/мес (USSD *655#).

***

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 120 тэлеканалаў і 4 анлайн-кінатэатры. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна