Рэкламныя ролікі і падтрымка інклюзіі: МТС стаў уладальнікам узнагарод прэстыжных маркетынгавых прэмій | Навіны МТС
Усе навiны

Рэкламныя ролікі і падтрымка інклюзіі: МТС стаў уладальнікам узнагарод прэстыжных маркетынгавых прэмій

МТС заваяваў золата прафесійнага конкурсу ADMA у намінацыі «Сацыяльныя кампаніі камерцыйных брэндаў». Узнагароду адной з самых прэстыжных прэмій у сферы маркетынгу атрымаў праект «Дзіцячыя/сямейныя забегі МТС і ЮНІСЕФ». А на фестывалі рэкламы ЛАМА былі адзначаныя крэатыўныя ролікі кампаніі пра папулярныя тарыфы.

Рэкламныя ролікі і падтрымка інклюзіі: МТС стаў уладальнікам узнагарод прэстыжных маркетынгавых прэмій

У састаў журы Advertising & Marketing Awards увайшлі 45 прафесіяналаў, якія прадстаўляюць міжнародныя і лакальныя брэнды: уласнікі бізнесу, топ-менеджары кампаній, маркетолагі. Яны ацэньвалі сотні конкурсных заявак у адпаведнасці з важнымі крытэрыямі: вырашэнне праблемы, рэалізацыя ідэі, эфектыўнасць праекта, сацыяльны складальнік і інш.

У выніку залатое прызнанне прэміі атрымала сумесная кампанія МТС і Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЭФ) у Беларусі. Дзіцячыя і сямейныя забегі, якія МТС падтрымлівае з 2018 года, праводзяцца ў рамках штогадовага міжнароднага спартыўнага мерапрыемства - Мінскага паўмарафону. Традыцыйна на старт выходзяць каля 2 тыс. юных спартсменаў з бацькамі.

Праект накіраваны на падтрымку інклюзіўнай ініцыятывы і прыцягнення большай увагі грамадскасці і бізнесу да пытання забеспячэння роўных магчымасцей для ўсіх дзяцей, незалежна ад іх асаблівасцей. Акрамя таго, «Дзіцячыя/сямейныя забегі МТС і ЮНІСЕФ» удастоены Спецыяльнага прыза кампаніі Mastercard, генеральнага партнёра конкурсу.

Разам з дыпломамі ADMA сваіх уладальнікаў знайшлі ўзнагароды фестывалю ЛАМА. Серабро ў катэгорыях «Рэжысура відэароліка» і «Сцэнарый відэароліка» атрымаў рэкламны ролік МТС «Журботны Санта». У намінацыі «Тэлекамунікацыйныя паслугі» гэта крэатыўная работа атрымала серабро, а серыя ролікаў «Танцы» была адзначаная бронзай


Advertising & Marketing Awards — прэстыжная прафесійная прэмія ў сферы маркетынгу, якая вызначае лепшыя брэнды і праекты, рэалізаваныя на беларускім або замежных рынках, з пазіцыі эфектыўнасці. Яна ўключае 25 намінацый у катэгорыі тавараў і паслуг і 22 спецыяльныя прэміі ў прадуктовых і сэрвісных сектарах. Пасля ўзнагароджання таксама складаюцца рэйтынгі брэндаў, агенцтваў і маркетолагаў, якія дэманструюць найбольш эфектыўныя трэнды, а таксама павышаюць канкурэнцыю кампаній на ўнутраным і знешніх рынках.

Фестываль рэкламы ЛАМА — штогадовы конкурс крэатыўнасці для прадстаўнікоў індустрыі маркетынгу і камунікацый Беларусі, дзе прафесіяналы дэманструюць лепшыя кейсы для лакальных і міжнародных брэндаў.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна