Ногі, крылы... галоўнае - хвост! падборка захапляльных навукова-пазнавальных фільмаў пра дзікую прыроду ў МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Ногі, крылы... галоўнае - хвост! падборка захапляльных навукова-пазнавальных фільмаў пра дзікую прыроду ў МТС ТБ

Планета Зямля - унікальнае месца ва ўсім Сусвеце. Запрашаем вас здзейсніць займальнае кінападарожжа і перанесціся да далёкіх астравоў Ціхага акіяна, пазнаёміцца з маляўнічымі краявідамі Паўднёвай Афрыкі, даведацца больш пра насельнікаў казачнай Замбіі і яшчэ шматлікае іншае. Усе дакументальныя фільмы можна знайсці ў новай калекцыі МТС ТБ.


Дзіўная планета

«Дзіўная планета»

Відовішчны дакументальны серыял пра планету Зямля. Аўтары кіно падрабязна і цікава расказваюць пра прыроду, а таксама розныя працэсы, за якімі вельмі цікава назіраць.



Галапагосы: На краі зямлі

«Галапагосы: На краі зямлі»

Фільм пра далёкія астравы ў Ціхім акіяне. Гэта прыклад унікальнай экасістэмы, дзе жыве шмат рэдкіх жывёл і растуць неверагодна прыгожыя расліны.



Дзіўныя сем'і жывёл

«Дзіўныя сем'і жывёл»

У дакументальным фільме паказаны ўнікальныя кадры ўзаемаадносін жывёл у сваіх сем'ях. Займальнае падарожжа ў свет дзікай прыроды, дзе ўсім кіруюць інстынкты, і ніхто не ведае, ці выжыве ён сёння.



Пункт прызначэння - Паўднёвая Афрыка

«Пункт прызначэння - Паўднёвая Афрыка»

У гэтым неверагодным падарожжы Дэвід і Б'янка даследуюць зачаравальныя прыгажосці Паўднёвай Афрыкі. Разам ім трэба будзе перажыць мноства прыгод і разгадаць нямала прыродных загадак.



Старажытная гісторыя Сібіры

«Старажытная гісторыя Сібіры»

Гісторыя старажытнай Сібіры ад палеаліту да першых селішчаў. Навукова-папулярны серыял ахоплівае больш за 20 тысяч гадоў гісторыі.



Казачная Замбія

«Казачная Замбія»

Рака Луангва раскрываецца ў адной з найвялікшых прыродных абласцей свету. Гледачы могуць назіраць за жыццём жывёл - ад світання да заходу.



***

Каб глядзець навукова-папулярныя фільмы неабходна наладзіць праграму МТС ТБ і скарыстаць падпіскі «МТС ТБ max, дзень» за 0,69 рубля на суткі або «МТС ТБ max, 30 дзён» за 12,90 рубля, якія падыдуць аматарам тэлебачання. Падключыць іх можна з дапамогай USSD *698# i *699# адпаведна.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 130 тэлеканалаў і 5 анлайн-кінатэатраў: START, Іві, PREMIER, viju і more. tv. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна