МТС прапануе новым абанентам тарыфнай лінейкі «#УсёСупер» і «#Безліміцішча» скарыстаць навагоднія бонусы | Навіны МТС
Усе навiны

МТС прапануе новым абанентам тарыфнай лінейкі «#УсёСупер» і «#Безліміцішча» скарыстаць навагоднія бонусы

У МТС стартавала акцыя «Навагоднія бонусы 2024». Пры падключэнні на тарыфы лінейкі «#УсёСупер» і «#Безліміцішча» новым абанентам даецца зніжка на абанплату, дадатковыя мінуты або бясплатнае падключэнне на 2 месяцы на комплексную паслугу «Падпіска МТС Прэміум+».

У акцыі «Навагоднія бонусы 2024» бяруць удзел тарыфы «#УсёСупер 8», «#УсёСупер 25», «#УсёСупер 40» і «#Безліміцішча».

Так, пры падключэнні на тарыфны план «#УсёСупер 8» на працягу першых 90 дзён абаненцкая плата складзе 15,90 руб. у месяц. Пры гэтым 2 каляндарныя месяцы на ім будуць бясплатна даступныя 200 мінут выходных тэлефанаванняў ва ўсе сеткі.

На «#УсёСупер 25» і «#УсёСупер 40» дабаўляецца магчымасць бясплатна 2 месяцы карыстацца комплекснай паслугай «Падпіска МТС Прэміум+», якая дае 50 ГБ інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці, дае доступ да сэрвісаў мультымедыйнага кантэнту і зніжку на шэраг іншых паслуг. Абаненцкая плата на гэтых тарыфах у першыя 90 дзён складзе 22,90 і 30,90 руб. адпаведна.

А на тарыфе «#Безліміцішча» 2 месяцы будзе даступны безліміт тэлефанаванняў ва ўсе сеткі за 0 рублей. Абанплата ў першыя 90 дзён складзе 26,90 руб.

Падрабязная інфармацыя пра магчымасці тарыфаў з улікам бонусаў прадстаўленая ў табліцы:

Тарыфны план

#УсёСупер 8

#УсёСупер 25

#УсёСупер 40

#Безліміцішча

Інтэрнэт-трафік

8 ГБ

25 ГБ

40 ГБ

Безліміт

Безлімітны інтэрнэт-трафік

Безліміт (на скорасці да 256 кбіт/сек)

Мінуты ва ўсе сеткі РБ

100

400

Безліміт

700

Мінуты ўнутры сеткі МТС

Безліміт

Безліміт

Абанплата, руб./мес.

18,90

28,90

39,90

34,90

Абанплата новым абанентам па акцыі ў першыя 90 дзён, руб./мес.

15,90

22,90

30,90

26,90

Бонус новым абанентам па акцыі на 2 месяцы

200 мінут ва ўсе сеткі за 0 руб.

Падпіска МТС Прэміум +

за 0 руб.

Падпіска МТС Прэміум +

за 0 руб.

Безліміт ва ўсе сеткі за 0 руб


Акцыя «Навагоднія бонусы 2024» дзейнічае па 31 студзеня 2024 года. Падключыцца на тарыфы і скарыстаць выгадныя ўмовы можна ў любым салоне сувязі МТС або замовіць sim-карту з дастаўкай дадому на shop.mts.by.

Больш падрабязную інфармацыю пра акцыю «Навагоднія бонусы 2024» чытайце тут. Пра тарыфы — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна