Мастацтва за кадрам. Падборка фільмаў у МТС ТБ ад вядомых рэжысёраў | Навіны МТС
Усе навiны

Мастацтва за кадрам. Падборка фільмаў у МТС ТБ ад вядомых рэжысёраў

Выбіраючы фільмы, мы часта звяртаем увагу не толькі на зорны састаў акцёраў, але і на таленавітых рэжысёраў, якія надаюць кожнаму твору непаўторны стыль. У новай падборцы відэасэрвісу МТС ТБ, сабраныя фільмы такіх знакамітых майстроў кінагаліны, як Пітэр Джэксан і Рыдлі Скот, браты Коэны і Пол Томас Андэрсан. Усе творы даступныя ў каталозе анлайн-кінатэатра more. tv.


Лакрычная піца

«Лакрычная піца»

Юны Гэры сустракае дзяўчыну нашмат старэйшую за яго, раптам яны становяцца дзелавымі партнёрамі і разам пракладваюць дарогу да поспеху ў Лос-Анджэлесе 70-х. Рэжысёр фільма - Пол Томас Андэрсан.



Фарго

«Фарго»

Крымінальны трылер знакамітых братоў Коэн. Дзеянне адбываецца ў штаце Мінесота. Афіцэр паліцыі Мардж Гандэрсан знаходзіцца на апошніх тэрмінах цяжарнасці і спрабуе расследаваць шэраг дзіўных забойстваў і выкраданне жанчыны.



Бэн-Гур

«Бэн-Гур»

Фільм Цімура Бекмамбетава пра канфлікт двух сяброў. У ім паказана эпічная гісторыя Бэн-Гура, якому здрадзіў лепшы сябар. Пасля шматгадовага рабства ён вярнуўся на радзіму, каб адпомсціць крыўдніку.



Хобіт: Пусташ Смауга

«Хобіт: Пусташ Смауга»

Пітэр Джэксан зняў працяг грандыёзнага падарожжа Більба Бэгінса, Гэндальфа і 13 гномаў. Ім трэба дабрацца да Адзінокай гары і сустрэцца з пачварай.



Цёмныя воды

«Цёмныя воды»

Драма рэжысёра Тода Хэйнса, у якой расказваецца пра рэальную судовую справу. Юрыст Роберт Білат выступіў супраць хімічнай карпарацыі, якая атручвае ваду небяспечнымі рэчывамі.



Сірано

«Сірано»

Брытанска-амерыканскі мастацкі фільм рэжысёра Джо Райта. Сірано дэ Бержэрак перакананы, што знешнія недахопы робяць яго нявартым Раксаны. Ён не расказвае ёй пра свае пачуцці, і яна ўлюбляецца ў іншага.



Дом Gucci

«Дом Gucci»

Феерычная драма рэжысёра Рыдлі Скота. У фільме распавядаецца гісторыя жыцця вядомай італьянскай сям'і, якая стварыла раскошны модны дом Gucci. Чарада інтрыг, здрад і неабдуманых дзеянняў прыводзяць да трагедыі.



***

Каб глядзець падборку фільмаў у МТС ТБКскарыстайце падпіску «Усё ў адным, месяц» (кошт - 14,90 руб/мес з дапамогай USSD *807#). Пры гэтым па 31 снежня 2023 года навічкі могуць скарыстаць спецыяльную прапанову і 1 месяц бясплатна карыстацца сэрвісам. Падрабязней пра акцыю «Усё адразу ў МТС ТБ» — тут.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 130 тэлеканалаў і 5 анлайн-кінатэатраў: START, Іві, PREMIER, viju і more. tv. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна