Зімовыя вечары з МТС ТБ: падборка фільмаў для сямейнага прагляду | Навіны МТС
Усе навiны

Зімовыя вечары з МТС ТБ: падборка фільмаў для сямейнага прагляду

На выхадных абавязкова катаемся на санках, лепім снежкі і бяжым дадому, каб усёй сям'ёй паглядзець кранальныя і натхняльныя фільмы ў МТС ТБ. Вас чакаюць захапляльныя прыгоды, містычныя гісторыі, апавяданні пра сяброўства, каханне і яшчэ многае іншае. Новая падборка кіно будзе цікавая і дарослым, і дзецям.


Выкрадальнік часу

«Выкрадальнік часу»

Бернадэт расказвае свайму ўнуку гісторыю пра містычныя падзеі ў вёсцы, сведкай якіх яна стала ў 20-гадовым узросце. Фэнтэзійны фільм пра перамогу жыцця над смерцю.

Тэлеканал «Кінасям'я»



Лулу і Брыгс

«Лулу і Брыгс»

Кранальная гісторыя пра сяброўства сабакі і рэйнджара. Брыгсу даручаюць незвычайнае заданне - адвезці бельгійскую аўчарку Лулу на пахаванне яе гаспадара. Разам яны адпраўляюцца ў падарожжа ўздоўж Ціхаакіянскага узбярэжжа.

Тэлеканал «viju TV1000»



Мой сябар містэр Персіваль

«Мой сябар містэр Персіваль»

Майкл Кінглі прыгадвае дзяцінства, якое ён правёў на беразе акіяна. Ён расказвае ўнучцы гісторыю пра тое, як выратаванне і сяброўства з пеліканам па мянушцы Персіваль змяніла яго жыццё. Экранізацыя сусветнага бестселера «Штормік і містэр Персіваль».

Тэлеканал «Ілюзіён+»



Забароненая кухня

«Забароненая кухня»

Эйбу ўсяго 12 гадоў, кожны дзень у яго сям'і заканчваецца скандалам. Юны повар вырашае прымяніць свой кулінарны талент і прыгатаваць страву, якая зможа аб'яднаць сваякоў.

Тэлеканал «Ілюзіён+»



Вельмі дрэнныя бацькі

«Вельмі дрэнныя бацькі»

Былыя муж і жонка ніяк не могуць дамовіцца, хто з іх застанецца з дзецьмі, а хто зможа нарэшце прысвяціць сябе кар'еры. Драйвовая камедыя пра крыху звар'яцелую сямейку.

Тэлеканал «Кінаспатканне»



Разумнік

«Разумнік»

Халасцяк і трэнер футбольнай каманды бярэ на сябе клопат аб пляменніку. Леа бліскуча гуляе ў шахматы, але пры гэтым у яго сіндром Аспергера, таму часам яму бывае вельмі складана.

Тэлеканал «Еўракіно»



Джуманджы

«Джуманджы»

Брат і сястра пераязджаюць у новы дом. На гарышчы дзеці знаходзяць старажытную настольную гульню «Джуманджы». Яны кідаюць «косткі» і адкрываюць партал у паралельны свет.

Тэлеканал «Кінакамедыя»



Леў

«Леў»

Калісьці Джон і Сьюзен усынавілі Мантоша, а цяпер ён спрабуе знайсці свае карані. Драма пра адносіны і пошук самога сябе.

Тэлеканал «viju TV1000»



Сярэбраныя канькі

«Сярэбраныя канькі»

Арыстакратка і пасыльны ўлюбляюцца ў адзін аднаго ў Санкт-Пецярбургу канца XIX стагоддзя. Мацвей і Аліса хочуць быць разам, але ўсё асяроддзе супраць іх саюза.

Тэлеканал «Кінасям'я»



***

Каб глядзецьу падборку фільмаў у МТС ТБ , скарыстайце падпіску «Усё ў адным, месяц» (кошт - 14,90 руб/мес з дапамогай USSD *807#). Пры гэтым па 31 снежня 2023 года можна скарыстаць спецыяльную прапанову і 1 месяц бясплатна карыстацца сэрвісам. Падрабязней пра акцыю «Усё адразу ў МТС ТБ» — тут.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца каля 130 тэлеканалаў і 5 анлайн-кінатэатраў: START, Іві, PREMIER, viju і more. tv. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна