Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе | Навіны МТС
Усе навiны

Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе

МТС прыняў удзел у адкрытай кансультацыі падлеткаў і бізнесу на тэму змянення клімату і аховы навакольнага асяроддзя. Яе арганізавалі Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі і Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства. На форуме кампанія прадставіла сваю практыку рэалізацыі ESG-парадку, важным складнікам якой з'яўляецца мінімізацыя шкоды для прыроды.

Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе

МТС — сацыяльна адказнае прадпрыемства, і ахова навакольнага асяроддзя — найважнейшы складнік устойлівага вядзення бізнесу. Кампанія ажыццяўляе экалагічныя і энергазберагальныя мерапрыемствы: пашырае электронны дакументаабарот, вядзе раздзельны збор смецця, перадае на перапрацоўку макулатуру, поліэтылен, скарыстаныя батарэйкі і абсталяванне, якое адслужыла тэрмін.

Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе
Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе
Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе

«Мы разумеем важнасць гэтага напрамку і робім свой унёсак у паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі. У многіх буйных кампаніях краіны ў штаце працуе эколаг, і МТС - не выключэнне. Гэта спецыяліст, які строга кантралюе выкананне ўсіх патрабаванняў і нормаў заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя», — адзначыла Марыя Пазняк, кіраўнік PR-групы кампаніі МТС.

У форуме прынялі ўдзел каля 80 навучэнцаў з усёй Беларусі, якія цікавяцца тэмай экалогіі і нават ствараюць уласныя ўнікальныя стартапы. Разам з МТС пра свой экалагічны вопыт на сустрэчы расказалі прадстаўнікі банка і буйных кампаній Беларусі.

Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе
Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе
Унёсак бізнесу ў ахову прыроды: МТС расказаў, як мабільны аператар мінімізуе ўздзеянне на навакольнае асяроддзе

«Дзіцячы фонд ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі прасоўвае тэму аховы экалогіі, бо негатыўныя наступствы ад змянення клімату і забруджвання навакольнага асяроддзя лажыцца ў першую чаргу на маладое пакаленне. Ролю прыватных кампаній і буйнога бізнесу ва ўстойлівым развіцці складана пераацаніць. Мы гатовыя падтрымліваць цесную каардынацыю з прадстаўнікамі бізнес-структур, якія, удзяляючы ўвагу экалагічнаму парадку дня, па сутнасці з'яўляюцца адвакатамі гэтай тэмы ў грамадстве і паказваюць прыклад астатнім», — падкрэсліў Рустам Хайдараў, прадстаўнік Дзіцячага фонду ААН (ЮНІСЕФ) у Беларусі.

МТС выконвае ўсе патрабаванні заканадаўства ў галіне аховы навакольнага асяроддзя, у кампаніі прыняты ўнутраныя нарматыўныя акты і дакументы, якія рэгулююць дзейнасць у экалагічным напрамку. Напрыклад, забяспечваючы насельніцтва паслугамі сувязі, МТС будуе і ўводзіць у эксплуатацыю базавыя станцыі згодна з санітарнымі, гігіенічнымі і прыродаахоўнымі нормамі.

Акрамя таго, кампанія падтрымлівае знешнія экалагічныя ініцыятывы, а супрацоўнікі МТС рэгулярна бяруць удзел у акцыях, накіраваных на ахову навакольнага асяроддзя.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна