Як дабавіць больш трафіка і безліміту? Агляд магчымасцяў карпаратыўных тарыфаў МТС | Навіны МТС
Усе навiны

Як дабавіць больш трафіка і безліміту? Агляд магчымасцяў карпаратыўных тарыфаў МТС

МТС прапануе карпаратыўным кліентам разнастайныя бізнес-тарыфы. Іх ключавая асаблівасць - усе яны даюць безліміт мінут выходных тэлефанаванняў на нумары закрытай абаненцкай групы. Гэта дазваляе неабмежавана тэлефанаваць калегам, каб вырашыць аператыўныя працоўныя пытанні.

Як дабавіць больш трафіка і безліміту? Агляд магчымасцяў карпаратыўных тарыфаў МТС

Бізнес S

Тарыфны план «Бізнес S» уключае 200 мінут выходных тэлефанаванняў унутры сеткі МТС і 1 ГБ мабільнага інтэрнэту на неабмежаванай скорасці і, вядома ж, безліміт тэлефанаванняў на нумары калегаў. Пасля расходавання пакета высакаскораснага інтэрнэт-трафіка, доступ у Сусветнае павуцінне ўсё яшчэ застаецца адкрытым – на скорасці да 256 Кбіт/сек.

Штомесячная абаненцкая плата новым абанентам на працягу першых 12 месяцаў складае 7,90 рубля, далей - 9,90 рубля.

З дапамогай дадатковых паслуг на тарыфе «Бізнес S» можна карыстацца інтэрнэтам і галасавой сувяззю больш актыўна. Так, пасля падключэння паслугі «Усе сеткі» прадугледжаныя абанплатай 200 мінут будуць расходавацца як пры тэлефанаваннях на нумары МТС, так і ў сетцы іншых аператараў краіны. Паслуга «Безліміт ва ўсе сеткі - бізнес» дае неабмежаваную колькасць мінут тэлефанаванняў ва ўсе сеткі Беларусі.

За 5 рублёў у месяц (новым абанентам на працягу першага года - 4 рублі) ёсць магчымасць дабавіць 8 ГБ трафіка на неабмежаванай скорасці з дапамогай пакета ««+8 ГБ Бізнес». Яшчэ можна павялічыць парог абмежавання скорасці доступу ў Глабальную Сетку, які ўжываецца пасля расходавання ўключанага ў абаненцкую плату пакета, з 256 Кбіт/сек да 1 Мбіт/сек за 9,50 рубля ў месяц, а да 2 Мбіт/сек - за 10,50 рубля ў месяц.

Больш падрабязна пра тарыф «Бізнес S» глядзіце тут.

Бізнес M

Апрача безлімітных тэлефанаванняў калегам, тарыфны план «Бізнес M» дае яшчэ 400 мінут выходных тэлефанаванняў унутры сеткі МТС і 5 ГБ мабільнага інтэрнэту на неабмежаванай скорасці. Пасля расходавання асноўнага трафіка, даступны безлімітны інтэрнэт на скорасці да 256 Кбіт/сек. Карыстацца базавымі магчымасцямі тарыфу «Бізнес M» новыя абаненты на працягу першых 12 месяцаў могуць за 13,50 рубля ў месяц, далей - за 17,50 рубля ў месяц.

Абанентам «Бізнес M» таксама даступная магчымасць падключыць паслугі «Усе сеткі» i «Безліміт ва ўсе сеткі – бізнес». Павялічыць парог абмежавання скорасці мабільнага інтэрнэту, які ўжываецца пасля расходавання ўключанага ў абаненцкую плату пакета, можна з 256 Кбіт/сек да 1 Мбіт/сек - за 7 рублёў у месяц, а да 2 Мбіт/сек - за 9,50 рубля ў месяц. Акрамя таго, ёсць магчымасць дабавіць 15 ГБ інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці з дапамогай пакета «+ 15 ГБ Бізнес».

Падрабязней пра тарыф «Бізнес M» глядзіце тут.

Бізнес

Тут у абаненцкую плату ўключаны: безліміт тэлефанаванняў калегам, 600 мінут выходных тэлефанаванняў унутры сеткі МТС і 15 ГБ мабільнага інтэрнэта на максімальна магчымай скорасці. Далей можна выкарыстоўваць безлімітны трафік на скорасці да 256 Кбіт/сек. Памер штомесячнай абаненцкай платы: 17,90 рубля новым абанентам на працягу першых 12 месяцаў, далей - 23,90 рубля.

Пашырыць магчымасці галасавой сувязі і мабільнага інтэрнэта можна з дапамогай паслугі «Усе сеткі» і «Безліміт ва ўсе сеткі - бізнес». Таксама можна павялічыць парог абмежавання скорасці мабільнага інтэрнэту, які ўжываецца пасля расходавання ўключанага ў абаненцкую плату пакета, з 256 Кбіт/сек да 1 або 2 Мбіт/сек. Даббавіць інтэрнэт-трафік на неабмежаванай скорасці можна з дапамогай паслугі «+ 15 ГБ Бізнес».

Падрабязней пра тарыф «Бізнес L» глядзіце тут.

Бізнес Unlim 2.0

На гэтым тарыфе лічыць мінуты наогул не давядзецца: у абаненцкую плату ўключаны безліміт мінут тэлефанаванняў ва ўсе сеткі беларускіх аператараў сувязі. Доступ у інтэрнэт даецца на скорасці да 512 Кбіт/сек без абмежавання трафіка. Карыстацца такой прапановай карпаратыўныя абаненты могуць за 20,92 рубля ў месяц.

Калі ж паўстане неабходнасць скарыстацца хутчэйшым інтэрнэтам, то на «Бізнес Unlim 2.0» прадугледжана чатыры варыянты павелічэння парога абмежавання скорасці: да 1, 2 і 4 Мбіт/сек або зусім зняць парог абмежавання.

Новым абанентам цяпер найбольш прывабным выглядае павелічэнне парога абмежавання скорасці да 2 Мбіт/сек – яны могуць на працягу года карыстацца гэтай паслугай усяго за 0,55 рубля ў месяц (далей яе кошт – 5,50 рубля ў месяц). Зніжка на павелічэнне парога абмежавання скорасці да 4 Мбіт/сек складае 50%: 5 замест 10 рублёў адпаведна. Павялічыць парог абмежавання інтэрнэту да 1 Мбіт/сек усе катэгорыі карпаратыўных абанентаў могуць за 2,50 рубля ў месяц, а скарыстаць безліміт - за 34,50 рубля ў месяц.

Падрабязней пра тарыф «Бізнес Unlim 2.0» глядзіце тут.

Карпаратыўны Супер max

Тарыфны план «Карпаратыўны Супер max» прапануе безліміт мінут тэлефанаванняў ва ўсе сеткі, безліміт мабільнага інтэрнэту пры выкарыстанні месенджараў, сацсетак і YouTube, а таксама 15 ГБ трафіка на астатні інтэрнэт. Усё гэта можна скарыстаць за 26,83 рублі ў месяц. Пасля расходавання ўключанага пакета інтэрнэт-трафіка аплата за доступ у Глабальную сетку ажыццяўляецца згодна з тарыфамі «Адкрытага інтэрнэту».

Тут даступная магчымасць падключыць безлімітны інтэрнэт на скорасці да 2 Мбіт/сек усяго за 3,62 рублі ў месяц. Карыстальнікі тарыфу могуць таксама штомесяц дабаўляць па 50 мінут міжнародных тэлефанаванняў за 10,86 рубля, што дазволіць эканоміць на тэлефанаваннях за мяжу, калі іх даводзіцца рабіць даволі часта.

Падрабязней пра тарыф «Карпаратыўны Супер max» глядзіце тут.

МТС Канэкт

«МТС Канэкт» - гэта карпаратыўны тарыф для планшэтаў і мадэмаў, арыентаваны на актыўнае карыстанне інтэрнэтам. Яго абаненты могуць падключаць пакеты ад 250 МБ да 6 ГБ, каб праглядаць сайты, відэа анлайн, загружаць і спампоўваць файлы на неабмежаванай скорасці.

Падрабязней пра тарыф «МТС Канэкт» глядзіце тут.

Карпаратыўны безлімітны інтэрнэт

Асобай увагі заслугоўвае паслуга «Карпаратыўны безлімітны інтэрнэт». Яна даступная для большасці тарыфаў і працуе даволі проста: за 48,53 рубля ў месяц дае магчымасць карыстацца інтэрнет-трафікам у неабмежаваным аб'ёме.

Поўнае апісанне «Карпаратыўны безлімітны інтэрнэт» — тут.

МТС Тэлематыка

Гэты тарыф прызначаны для абмену данымі паміж прыладамі. Часта яго набываюць з мэтай маніторынгу і выкарыстання ў плацежных тэрміналах. Аб'ём інфармацыі, якая перадаецца, - невялікі, таму прапануюцца пакеты інтэрнэт-трафіка ад 20 да 200 МБ. Іх кошт вар'іруецца ад 1,41 да 3,81 рубля за месяц. Пасля расходавання пакета ў большасці выпадкаў 1 МБ трафік каштуе 0,0621 рубля, а пры выкарыстанні самага вялікага, на 200 МБ - 0,0246 рубля.

Больш падрабязна пра тарыф «МТС Тэлематыка» — тут

Больш падрабязную інфармацыю пра тарыфы і паслугі для карпаратыўных кліентаў можна знайсці на сайце.

Падрабязную інфармацыю пра зону абслугоўвання, асаблівасці тэхналогій сотавай рухомай электрасувязі і іх уплыў на скорасць перадачы даных можна знайсці на сайце.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна