Цёплыя і натхняльныя гісторыі. Кнігі пра каханне і шчасце ў падпісцы «Кнігі з Літрэс» ад МТС | Навіны МТС
Усе навiны

Цёплыя і натхняльныя гісторыі. Кнігі пра каханне і шчасце ў падпісцы «Кнігі з Літрэс» ад МТС

Кнігі пра каханне і шчасце заўсёды былі і застаюцца ў цэнтры ўвагі чытачоў. Прапануем напоўніць халодныя зімовыя вечары цёплымі гісторыямі, якія можна знайсці па падпісцы «Кнігі з Літрэс» ад МТС.

Паварот дарогі

«Паварот дарогі», Дэбі Макомбэр

Тры жанчыны розных пакаленняў адпраўляюцца на машыне ў іншы канец краіны. Бэтані Хэмлін едзе, каб абдумаць складанае рашэнне, звязанае з былым мужам. У дарозе падарожніц чакаюць сюрпрызы і нечаканая сустрэча, якая можа крута змяніць іх жыццё.


Наша песня

«Наша песня», Дэні Аткінс

Дзве дзяўчыны забываюцца на мінулыя крыўды і аб'ядноўваюцца, каб выратаваць жыццё хлопцу, які трапіў у бальніцу. Для адной з іх ён муж, а для другой - першае сапраўднае каханне.



Пах шчасця мацней у дождж

«Пах шчасця мацней у дождж», Віржыні Грымальдзі

Паліна перапрабавала ўсе магчымыя спосабы вярнуць мужа, але ўсё без толку. Цяпер яна кожны дзень на працягу месяца адпраўляе яму ліст з апісаннем аднаго са шчаслівых момантаў, якія яны перажылі разам.


Гісторыя Артура Трулава

«Гісторыя Артура Трулава», Элізабэт Берг

Добрая і светлая гісторыя пра сяброўства і каханне. Лёс звёў дзве адзіноты: 85-гадовага старога, які страціў каханую, і маладую дзяўчыну, у якой яшчэ ўсё жыццё наперадзе. Яна часцяком збягае на могілкі, каб схавацца ад усяго свету, а ён прыходзіць сюды, каб даглядаць магілу жонкі.



Таварыства Джэйн Остэн

«Таварыства Джэйн Остэн», Наталі Джэнэр

Людзі з розных пластоў грамадства і з рознымі поглядамі на жыццё працуюць над тым, каб выратаваць асабняк Джэйн Остэн ад разбурэння. У кожнага ёсць свая асабістая драма і кожны вынес з творчасці знакамітай англійскай пісьменніцы нешта сваё.


І толькі салодкія моманты доўжацца вечна

«І толькі салодкія моманты доўжацца вечна», Віржыні Грымальдзі

Кранальная гісторыя пра шчасце і сітуацыі, якія знаёмыя многім. Кніга пра жанчын, якія спазнаюць радасць мацярынства і пры гэтым не забываюць пра сябе, вучацца жыць у моманце і атрымліваць асалоду ад жыцця ва ўсіх яго праявах.



Цені пад вадой

«Цені пад вадой», Элісан Майклс

Эвелін балюча перажывае развод і здраду роднай сястры Грэйс. Шэсць гадоў таму яна збегла з роднага мястэчка і цяпер імкнецца забыць мінулае. Але аднойчы ёй прыходзіць вестка пра тое, што Грэйс знікла і галоўная гераіня вяртаецца назад, каб знайсці яе.


Лавец агнёў на зорным полі

«Лавец агнёў на зорным полі», Чарльз Марцін.

Гісторыя пра двух сірот, бацькоў, дзяцей і пошук сябе. Чэйзу Уокеру пашанцавала: прайшоўшы праз некалькі прыёмных сем'яў, ён здабыў любячага бацьку. Цяпер Чэйз хоча дапамагчы хлопчыку Бадзі знайсці бацькоў. З малым здарылася нешта жудаснае, з-за чаго той зусім не размаўляе.



Жыццёвы план

«Жыццёвы план», Лоры Нэльсан Спілман

Пасля смерці маці Брэт даведалася, што атрымае спадчыну толькі тады, калі дасягне ўсіх сваіх жыццёвых мэтаў, якія яна сама ж і напісала ў чатырнаццаць гадоў. На ўсё пра ўсё ў яе ёсць усяго адзін год, а спіс не самы просты: замужжа, купля каня, прымірэнне з бацькам, які ўжо памёр...



***

Каб скарыстаць сэрвіс, неабходна актываваць падпіску «Кнігі з Літрэс, Стандарт» адным са спосабаў:

  • Набраць USSD *335#
  • Адправіць SMS на нумар 3353 з лацінскай літарай «A» або «a»
  • Зайсці ў праграму «Мой МТС» у раздзел «Паслугі»

Пасля чаго абанент можа перайсці па SMS у асабісты кабінет сайта www.litres.ru або наладзіць праграму Літрэс для прылад iOS і Android. Для новых абанентаў дзейнічае бясплатны пэрыяд на 7 дзён. Далей кошт падпіскі складзе 0,30 рубля за дзень.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна