Лідары продажаў 2023 года. Інтэрнэт-крама МТС назвала самыя папулярныя мабільныя гаджэты | Навіны МТС
Усе навiны

Лідары продажаў 2023 года. Інтэрнэт-крама МТС назвала самыя папулярныя мабільныя гаджэты

Інтэрнэт-крама МТС падвяла вынікі 2023 года, склаўшы спісы самых папулярных гаджэтаў. Вось якія мадэлі смартфонаў, разумных гадзіннікаў і бесправадных навушнікаў сталі лідарамі продажаў у адыходзячым годзе.

Лідары продажаў 2023 года. Інтэрнэт-крама МТС назвала самыя папулярныя мабільныя гаджэты

Рэйтынг самых папулярных смартфонаў у інтэрнэт-краме shop.mts.by традыцыйна ўзначальвае мадэль ад Apple. На гэты раз – iPhone 13 са 128 ГБ памяці. Толькі на адну прыступку адстае ад яе Redmi 10 2022 з 4/128 ГБ памяці, а трэцяе месца належыць Redmi Note 12 з 6/128 ГБ. У цэлым, верхнія радкі дзеляць паміж сабой прылады ад Apple і Xiaomi.

ТОП-10 самых популярных смартфонов в 2023 году выглядит так:

1.    Apple iPhone 13 са 128 ГБ

2.    Redmi 10 2022 з 4/128 ГБ

3.    Redmi Note 12 з 6/128 ГБ

4.    Redmi 12 з 8/256 ГБ без NFC

5.    Xiaomi Redmi Note 10 Pro з 8/256 ГБ

6.    Apple iPhone 11 са 128 ГБ

7.    Redmi 10C з 3/64 ГБ без NFC

8.    Apple iPhone 14 са 128 ГБ

9.    Infinix Hot 30i з 8/128 ГБ

10. Honor X8a з 6/128 ГБ

У катэгорыі смарт-гадзіннікаў найбольшым попытам у shop.mts.by карысталіся гаджэты ад Huawei і Xiaomi. Абсалютным лідарам тут стала мадэль Huawei Watch Fit 2 у версіі Classic, якая мае папружку з натуральнай скуры.

ТОП-5 самых папулярных смарт-гадзіннікаў у 2023 годзе:

1.    Huawei Watch Fit 2 Classic

2.    Huawei Watch GT 3 42 мм

3.    Redmi Watch 3/Watch 3 Active

4.    Huawei Watch Fit 2 Active

5.    Xiaomi Watch S1 Active

У пяцёрку найбольш раскупляемых бесправадных навушнікаў у інтэрнэт-краме МТС уваходзяць прылады розных брэндаў, але лідзіруючыя пазіцыі занялі дзве мадэлі ад Xiaomi. У гэтай катэгорыі галоўным бестселерам сталі навушнікі Xiaomi Redmi Buds 3 Lite. Гаджэт вызначаецца якасным гучаннем, падтрымкай тэхналогіі шумазаглушэння, добрай аўтаномнасцю (да 18 гадзін з улікам кейса) і невысокім коштам.

ТОП-5 самых папулярных бесправадных навушнікаў у 2023 годзе:

1.    Xiaomi Redmi Buds 3 Lite

2.    Redmi Buds 4 Lite

3.    Huawei FreeBuds 5i

4.    Honor Choice Earbuds X5

5.    Apple AirPods Pro 2

У інтэрнет-краме МТС таксама вялікім попытам карыстаюцца адноўленыя смартфоны. Яны атрымліваюць другое жыццё ў спецыяльным цэнтры грэйдзіравання, праходзяць шэраг тэстаў для пацверджання працаздольнасці і суправаджаюцца афіцыйнай гадавой гарантыяй. Топ продажаў патрыманых смартфонаў у 2023 годзе ўзначаліў Apple iPhone Xr з 64 ГБ памяці, другое месца заняў Apple iPhone 12 Pro з 256 ГБ, а трэцяе – Apple iPhone 8 з унутраным назапашвальнікам на 64 ГБ.

Выбраць падарунак сабе і сваім блізкім можна на сайце shop.mts.by.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна