МТС павіншаваў выхаванцаў дзіцячых дамоў з Новым годам | Навіны МТС
Усе навiны

МТС павіншаваў выхаванцаў дзіцячых дамоў з Новым годам

Па традыцыі МТС у навагоднія дні не пакідае без увагі самых маленькіх жыхароў Беларусі. Кожны з 240 выхаванцаў дзіцячых дамоў і сацыяльных цэнтраў атрымаў падарунак і прыняў удзел у святочнай актыўнасці, арганізаванай кампаніяй у рамках акцыі «Нашы дзеці».

МТС павіншаваў выхаванцаў дзіцячых дамоў з Новым годам

Гэта быў пазнавальны анлайн-інтэрактыў, падчас якога дзеці вырашалі рэбусы і загадкі, угадвалі навагоднія песні і мультфільмы. Таксама ім расказалі пра святочныя традыцыяі іншых краін і ўручылі сувеніры.

МТС павіншаваў выхаванцаў дзіцячых дамоў з Новым годам
МТС павіншаваў выхаванцаў дзіцячых дамоў з Новым годам

Віншаванне з Новым годам было арганізаванае для выхаванцаў дзіцячых дамоў, сацыяльна-педагагічных цэнтраў, школ-інтэрнатаў, а таксама цэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Мінска, Брэста, Ваўкавыска, Гарадка, Бабруйска, Мазыра і аграгарадка Расна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна