Пра прыгажосць вакол і пошукі шчасця. Дзесяць кніг з веснавым настроем ад МТС | Навіны МТС
Усе навiны

Пра прыгажосць вакол і пошукі шчасця. Дзесяць кніг з веснавым настроем ад МТС

Вясна набліжаецца і зусім хутка мы забудзем пра доўгія халодныя дні. Гэта час абуджэння, кахання, яркіх фарбаў, новых ідэй і ўражанняў. Зарадзіцца энергіяй, пагрэцца пад сонечнымі прамянямі і прайсціся па полі з дзьмухаўцамі можна ўжо сёння з дапамогай добрай літаратуры. У сэрвісе МТС «Кнігі з Літрэс» сабрана калекцыя замежнай класікі і сучаснай лёгкай прозы з ноткамі вясны. Чытайце - і час праляціць непрыметна.

Фіялкі ў сакавіку

«Фіялкі ў сакавіку», Сара Джыа

Маладая пісьменніца, якая перажывае творчы крызіс, пакідае мегаполіс і з'яжджае на востраў да сваёй стрыечнай бабулі. Тут ціха і спакойна, хвалі акіяна плёскаюцца за два крокі ад дома, а непадалёк растуць дзікія фіялкі. Ідылія перарываецца, калі дзяўчына выяўляе дзённік сваёй далёкай сваячкі, які пераварочвае яе свет.


Юныя жонкі

«Юныя жонкі», Луіза Мэй Олкат

Працяг вядомага рамана «Маленькія жанчыны», адна з экранізацый якога атрымала шэсць намінацый на «Оскар». Кніга апавядае пра сталенне сясцёр Марч і іх вопыт замужняга жыцця. Нягледзячы на ўсё бязладдзе, кожная з іх знойдзе сваё шчасце, хоць і не заўсёды так, як планавала першапачаткова.



Джэк і Джыл

«Джэк і Джыл», Луіза Мэй Олкат

Джэк Міно і Джэні Пэк - лепшыя сябры, якія шмат часу праводзяць разам. Няшчасны выпадак прыгаварыў абодвух да доўгіх месяцаў пасцельнага рэжыму. Але добрыя людзі, аптымізм і кемлівасць дапамагаюць пераадолець усе нягоды.


Незнаёмка з Уайлдфел-Хола

«Незнаёмка з Уайлдфел-Хола», Эн Брантэ

Адзін з лепшых твораў залатога веку англійскай літаратуры. Радыкальны і напоўнены драматызмам раман у лістах пра няпростыя ўзаемаадносіны Хелен і Артура Хантынгдонаў. Напісаны ў сярэдзіне XIX стагоддзі, ён закранае праблемы шлюбнага жыцця, якія актуальныя і сёння.



У павуцінні

«У павуцінні», Люсі Мод Мантгомеры

Дасціпны, смешны і ліха закручаны раман пра сямейства Даркаў. Усе імкнуцца атрымаць у спадчыну каштоўны старадаўні збан. Старэйшына клана, місіс Тэадор Дарк, склала завяшчанне, але імя новага ўладальніка сямейнай рэліквіі будзе аб'яўлена толькі праз год.


Халодны дом

«Халодны дом», Чарльз Дзікенс

Гісторыя жыцця юнай сіраты Эстэр Самэрсан. Абжываючы стары маёнтак, вядомы як Халодны дом, і знаходзячы новых знаёмых, дзяўчына паступова ўцягвацца ў складанае перапляценне чалавечых лёсаў, асабістых пачуццяў, подлых інтрыг і чужых тайнаў.



Дзяўчынка з перчыкамі

«Дзяўчынка з перчыкамі», Кацярына Вільям-Вільмант

Сучасны любоўны раман пра раптоўную сустрэчу двух людзей, якая крута мяняе ўсё іх жыццё. Аднойчы чароўнай Яне як снег на галаву звальваецца незнаёмец і заяўляе, што цяпер яна неверагодна багатая, паколькі ёй належыць значная спадчына.


Элізабэт і яе нямецкі сад

«Элізабэт і яе нямецкі сад», Элізабэт фон Арнім

Дзённік іранічнай лэдзі пра яе сямейнае жыццё і самае вялікае захапленне - раскошны кветкавы сад. Сюды яна прыходзіць, каб уцячы ад нягод і займацца творчасцю. Папулярны бестселер канца ХIХ стагоддзя.



Кошык з яловымі шышкамі

«Кошык з яловымі шышкамі», Канстанцін Паўстоўскі.

Зборнік апавяданняў і казак. Займальная і пазнавальная кніга пра прыгажосць прыроды як для дзяцей, так і для дарослых.


Шчасце ў святле маяка

«Шчасце ў святле маяка», Дар'я Кузьміна.

Згубленыя, адзінокія душы, якія прагнуць адшукаць сваё шчасце, сустракаюць яго тады, калі менш за ўсё чакаюць. Здольнасць утрымаць і змагацца за яго - галоўная мэта, але дасягае яе не кожны. Святло маяка дапаможа адшукаць дарогу да каханага, галоўнае не ўпусціць каштоўны час…



***

«Кнігі з Літрэс» ад МТС – гэта доступ да анлайн-бібліятэкі, у якой сабраная вялізная калекцыя кніг розных жанраў на 64 мовах. Актываваць падпіску «Кнігі з Літрэс, Стандарт» можна адным з трох спосабаў:

  • Набраць USSD *335#;
  • Адправіць SMS на нумар 3353 з лацінскай літарай «A» або «a»;
  • Зайсці ў праграму «Мой МТС» у раздзел «Паслугі»

Затым можна перайсці па SMS у асабісты кабінет сайта www.litres.ru або наладзіць праграму Літрэс для прылад iOS i Android.

Для новых абанентаў дзейнічае бясплатны пэрыяд на 7 дзён. Далей кошт падпіскі складзе 0,30 рубля за дзень. Інтэрнэт-трафік на сайце або праграме падчас карыстання сэрвісам не тарыфікуецца. Больш падрабязна — тут.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна