21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. МТС даведаўся, якія словы шукаюць абаненты часцей за ўсё з дапамогай аднайменнага сэрвіса «Родная мова». Сярод іх у ТОП 5 увайшлі кілімок, рахманы, каляда, узгадненне, вага.
![Рахманы i кiлiмок. З перакладам якiх слоў звяртаюцца беларусы да сэрвіса «Родная мова»?](/upload/iblock/afb/5669bmipntg3qxuejsz1a23ub4aunin7/S_logo_4.webp)
З дапамогай сэрвіса «Родная мова» абаненты могуць перакладаць словы і папаўняць свой слоўнікавы запас. Кожны дзень карыстальнік атрымлівае паведамленне, якое змяшчае слова з некалькімі варыянтамі пераклада. Таксама ў сэрвісе можна выбраць узровень валодання мовай — ад элементарнага да дасканалага.
Аформіць падпіску на сэрвіс «Родная мова» можна, даслаўшы SMS з любым тэкстам на кароткі нумар 8800, набраўшы USSD *888# або па спасылцы mova.mts.by.
Калі абанент падключаецца ўпершыню, ён можа карыстацца сэрвісам бясплатна на працягу 2 дзён.
Вывучайце беларускую мову разам з сэрвісам МТС «Родная мова». Больш падрабязна глядзіце па спасылцы.