Акіян пяшчоты і эмоцый! Апускаемся ў непаўторную атмасферу кахання разам з МТС ТБ | Навіны МТС
Усе навiны

Акіян пяшчоты і эмоцый! Апускаемся ў непаўторную атмасферу кахання разам з МТС ТБ

Каханне прымушае біцца мільёны сэрцаў па ўсім свеце. Адлюстраванне гэтага чароўнага пачуцця мы знаходзім на незлічоных старонках літаратуры, у гуках музычных твораў і, вядома, у фільмах. Выпадковая сустрэча, першае спатканне, нясмелы пацалунак - акунуцца ў атмасферу рамантычнага кіно можна дзякуючы новай падборцы ў МТС ТБ. Вас чакаюць крыху сумныя, забаўныя карціны, якія ў той жа час натхняюць і падымаюць настрой, бо іх аб'ядноўвае каханне.


Клятва

«Клятва»

Яны былі шчаслівыя да таго часу, пакуль Пэйдж не трапіла ў аварыю і не забылася апошнія гады свайго жыцця. Ці зможа Леа зноў заваяваць яе сэрца?



Сяброўства і ніякага сэксу

«Сяброўства і ніякага сэксу»

Уолес знаёміцца з дзяўчынай сваёй мары. Але высьвятляецца, што яна ўжо сустракаецца з іншым хлопцам. Як жа яму заваяваць яе ўвагу?



Каханне на кончыках пальцаў

«Каханне на кончыках пальцаў»

Розе свеціць замужжа і спакойнае жыццё хатняй гаспадыні. Але ўсё мяняецца, калі яна сустракае дзіўнага прыгажуна Луіса. Разам ім трэба перавярнуць увесь свет.



Вялікае вяселле

«Вялікае вяселле»

Згуляць вяселле не так проста, калі ў вас вялікая сям'я і куча сваякоў. Гісторыя падрыхтоўкі да адной важнай падзеі, поўная мітусні і няёмкіх сітуацый.



50 першых пацалункаў

«50 першых пацалункаў»

Генры улюбляецца ў прыгожую Люсі і дамагаецца ўзаемнасці. Вось толькі хлопца чакае вялікі сюрпрыз: дзяўчына раніцай зусім не пазнае яго.



Ціхая гавань

«Ціхая гавань»

Кэці здзяйсняе адчайны ўцёк ад мужа-тырана і спыняецца ў спакойным паўднёвым мястэчку, у якім нарэшце знаходзіць сваё сапраўднае каханне.



Правілы здымання: метад Хітча

«Правілы здымання: метад Хітча»

Хітч - прафесійны сват, ён дапамагае сціплым і няспрытным мужчынам заваёўваць сваіх дам. Праўда, сам Хітч перастаў верыць у каханне, і нішто не можа змяніць гэтага, акрамя адной дзяўчыны.



Вечный день святого Валентина

«Вечны дзень святога Валянціна»

Кэтрын патрапіла ў горшы Дзень святога Валянціна. Яе зачаравала цыганка, і зараз дзяўчына вымушана перажываць адны суткі зноў і зноў.



***

Каб глядзець тэлеканалы і кінатэатры, карыстайцеся падпіскай «Усё ў адным, месяц», якую можна падключыць з дапамогай USSD *807# за 14,90 руб/мес., або ў
праграме МТС ТБ.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца да 130 тэлеканалаў і 5 анлайн-кінатэатраў: START, Іві, PREMIER, viju і more. tv. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна