МТС ТБ прапануе атрымаць бясплатны доступ да тэлеканалаў на 30 дзён | Навіны МТС
Усе навiны

МТС ТБ прапануе атрымаць бясплатны доступ да тэлеканалаў на 30 дзён

У МТС ТБ стартавала акцыя «Тэлеканалы для ўсіх». З яе дапамогай новыя карыстальнікі сэрвісу атрымаюць 30-дзённы бясплатны доступ да 120 тэлеканалаў. Прапанову можна скарыстаць да 10 сакавіка 2024 года.

МТС ТБ прапануе атрымаць бясплатны доступ да тэлеканалаў на 30 дзён

Акцыя «Тэлеканалы для ўсіх» дае магчымасць падключыць паслугу «МТС ТБ max, дзень» у сэрвісе МТС ТБ са зніжкай 100% на 30 дзён. Каб скарыстаць прапанову, неабходна адправіць USSD *988#.

Паслуга «МТС ТБ max, дзень» дае доступ да 120 тэлеканалаў розных жанраў. Сярод іх ёсць музычныя і спартыўныя праграмы, аўтамабільныя і кулінарныя шоу, перадачы пра падарожжы, космас, культуру і многае іншае. Акрамя таго, у рамках пакета даступная вялікая колькасць тэлеканалаў, якія трансліруюць кіно, серыялы і дзіцячы кантэнт. Глядзець іх можна ў прамым эфіры і да 5 дзён у запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі.

Адна падпіска дае магчымасць падключыць да ўліковага запісу да 5 розных прылад - смартфон, планшэт, ноўтбук, камп’ютар або тэлевізар.

Акцыя «Тэлеканалы для ўсіх» даступная да 10 сакавіка 2024 года для ўсіх, хто ніколі не падключаў сэрвіс МТС ТБ, або не карыстаўся ім на працягу апошняга месяца.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца да 130 тэлеканалаў і 5 анлайн-кінатэатраў: START, Іві, PREMIER, viju і more. tv. Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі. Новым карыстальнікам на працягу першых 7 дзён з моманту падпіскі сэрвіс даецца бясплатна.

Падрабязней пра акцыю «Тэлеканалы для ўсіх» глядзіце на сайце.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна