«Гарачая» зіма 2024. МТС вывучыў геаграфію падарожжаў беларусаў у цёплыя краіны | Навіны МТС
Усе навiны

«Гарачая» зіма 2024. МТС вывучыў геаграфію падарожжаў беларусаў у цёплыя краіны

З пачатку года колькасць паездак беларусаў за мяжу павялічылася на 4,9% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам. МТС з дапамогай big data прааналізаваў трэвэл-трэнды і назваў ТОП «гарачых» напрамкаў гэтай зімы. Абаненты актыўна выбіралі экзатычныя маршруты, уключаючы Аўстралію, Нікарагуа, Макао, Мадагаскар і інш.

«Гарачая» зіма 2024. МТС вывучыў геаграфію падарожжаў беларусаў у цёплыя краіны

Вось дзесяць самых запатрабаваных напрамкаў, якія прыцягваюць увагу падарожнікаў-роўмераў у пачатку 2024 года:

1. ААЭ

2. Егіпет

3. Тайланд

4. Шры-Ланка

5. В'етнам

6. Бангладэш

7. Куба

8. Балгарыя

9. Малайзія

10.Мексіка

Таксама беларусы паехалі ў Аргенціну, Японію, Ісландыю, Чылі, Туніс, Новую Зеландыю, Іарданію і іншыя краіны. А сярод экзатычных маршрутаў, куды накіраваліся абаненты МТС — Бермудскія астравы, Аўстралія, Нікарагуа, Макао і Мадагаскар.

Сёння абаненты МТС могуць карыстацца паслугамі роўмінгу ў сетках 705 аператараў-партнёраў 223 краін і тэрыторый. Каб забяспечыць абанентаў надзейнай сувяззю падчас падарожжаў, МТС прапануе шырокі выбар паслуг і тарыфаў на тэлефанаванні і доступ у інтэрнет. Падрабязнейя інфармацыя - па спасылцы.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна