Абаненты МТС атрымалі магчымасць падключаць «Падпіску МТС Прэміум+» за бонусныя балы | Навіны МТС
Усе навiны

Абаненты МТС атрымалі магчымасць падключаць «Падпіску МТС Прэміум+» за бонусныя балы

Удзельнікі праграмы «МТС Бонус» цяпер могуць абменьваць бонусныя балы на новы падарунак - комплексную паслугу «Падпіска МТС Прэміум+». 750 балаў дазволяць на працягу 1 месяца бясплатна карыстацца дадатковым трафікам гігабайтаў або мінут, а таксама зніжкай на шэраг паслуг.

Абаненты МТС атрымалі магчымасць падключаць «Падпіску МТС Прэміум+» за бонусныя балы

«Падпіска МТС Прэміум+» у залежнасці ад тарыфнага плана ўключае да 50 ГБ інтэрнэт-трафіка або безліміт тэлефанаванняў унутры сеткі. Паслуга таксама дае 100%-ную зніжку на доступ да 85 каналаў інтэрактыўнага тэлебачання «МТС ТБ», анлайн-кінатэатрам more.tv і Іві, анлайн-бібліятэкі «Кнігі з Літрэс» і музычнага сэрвісу МТС Musiс. Дадаткова дзейнічае 20%-я зніжка на 9 паслуг, сярод іх - «TWIN-карта», «Безліміт ва ўсе сеткі» і «Безліміт інтэрнэту (да 2 Мбіт/сек)».

Кошт падключэння «Падпіскі МТС Прэміум+» на 1 месяц у рамках праграмы «МТС Бонус» складае 750 бонусных балаў. Пры гэтым абанент не павінен карыстацца бонуснай паслугай у момант падключэння.

Абмяняць бонусныя балы на падарункі можна праз мабільную праграму «Мой МТС» або ў асабістым кабінеце Інтэрнэт-памочніка.

Стаць удзельнікам праграмы «МТС Бонус» можна з дапамогай праграмы «Мой МТС» або адправіць SMS-паведамленне з літарай A або a (лацінская) на нумар 707.

Больш падрабязна пра праграму «МТС Бонус» можна даведацца тут. Поўныя правілы аказання паслугі «Падпіска МТС Прэміум+» — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна