Ад класічных да сучасных танцаў: МТС стаў партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Час танцаваць»
Кампанія МТС стала партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць». Каля 900 удзельнікаў з розных рэгіёнаў краіны выйшлі на сцэну канцэртнай залы «Мінск». У гэтым годзе да беларусаў далучыліся і госці з Кітая.
![Ад класічных да сучасных танцаў: МТС стаў партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Час танцаваць»](/upload/medialibrary/2ca/9ydbqsq8izyw10xvk0yhzuxc09z4r0h3/1.webp)
![Ад класічных да сучасных танцаў: МТС стаў партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Час танцаваць»](/upload/medialibrary/a89/uiwy54dd9v1v8lbcydx6m2zbjl3nyy53/2.webp)
Ацэньвалі канкурсантаў вядучыя харэографы, педагогі і балетмайстры Беларусі. На працягу дня журы прагледзела больш за 70 выступленняў у шасці намінацыях: класічная, сучасная і эстрадная харэаграфіі, народны і бальны танец, а таксама свабодны напрамак.
Гран-пры конкурсу і грашовы прыз, які склаў 200 базавых велічыняў, заваяваў заслужаны аматарскі калектыў Беларусі ансамбль народнага танца «Чабарок». Таксама лепшым танцорам у кожнай намінацыі былі ўручаныя дыпломы і кубкі.
![Ад класічных да сучасных танцаў: МТС стаў партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Час танцаваць»](/upload/medialibrary/152/0ayys1pofcb0p03mcuoulafq81ibv5y9/3.webp)
![Ад класічных да сучасных танцаў: МТС стаў партнёрам III Адкрытага рэспубліканскага конкурсу «Час танцаваць»](/upload/medialibrary/b42/8jug7uu6h5rq98gn3sgjxkwllhfxr842/4.webp)
МТС кіруецца прынцыпам сацыяльнай адказнасці, надаючы асаблівую ўвагу падтрымцы гуманітарных, культурных і іншых грамадска значных праектаў. Рэспубліканскі конкурс харэаграфічнага мастацтва «Час танцаваць» накіраваны на пошук, падтрымку таленавітай моладзі і развіццё танцавальнай творчасці ў краіне. Арганізатарам форуму з'яўляецца Рэспубліканскі культурна-асветны цэнтр Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.