300 разоў вакол зямнога шара! МТС прааналізаваў інтэрнэт-трафік на дзеючых станцыях трэцяй веткі мінскага метро і рыхтуецца да адкрыцця новых | Навіны МТС
Усе навiны

300 разоў вакол зямнога шара! МТС прааналізаваў інтэрнэт-трафік на дзеючых станцыях трэцяй веткі мінскага метро і рыхтуецца да адкрыцця новых

МТС працягвае ўзводзіць інфраструктуру мабільнай сувязі на станцыях трэцяй веткі мінскага метро, якія будуюцца: «Аэрадромная», «Немаршанскі сад» і «Слуцкі Гасцінец». Пры гэтым агульны аб'ём трафіка з моманту адкрыцця на ўжо дзеючых склаў больш за 330 ТБ. Гэта эквівалентна 12 мільёнам кіламетраў або 300 кругам вакол зямнога шара, калі ісці са скорасцю 5 км/г і слухаць музыку ў высокай якасці (320 Кбіт/с).

300 разоў вакол зямнога шара! МТС прааналізаваў інтэрнэт-трафік на дзеючых станцыях трэцяй веткі мінскага метро і рыхтуецца да адкрыцця новых

На гэты момант у тунэлях паміж станцыямі праводзяцца работы па ўстаноўцы выпраменьвальнага кабеля, які забяспечыць бесперапынны і стабільны доступ да мабільнага інтэрнета і паслуг сувязі. Затым кабель падключаць да радыёмодуляў базавых станцый унутры тэхнічных памяшканняў перагонаў, а таксама ўсталююць спецыяльныя прыёма-перадавальныя антэны на платформах, у вестыбюлях, у касавых залах і ў пераходах. Пасля завяршэння ўсіх работ пасажырам стануць даступныя паслугі па тэхналогіях 3G і 4G (UMTS900/UMTS2100/LTE-1800).

Нагадаем, першы ўчастак трэцяй веткі мінскага метро быў запушчаны ў лістападзе 2020 года і з таго часу абаненты згенеравалі больш за 330 ТБ мабільнага інтэрнэту. Самая інтэрнэт-актыўная - станцыя «Кавальская Слабада», дзе пасажыры выкарыстоўвалі больш за 102 ТБ з моманту адкрыцця. Крыху менш згенеравалі на станцыі метро «Вакзальная» - больш за 80 ТБ. Далей ідзе станцыя «Юбілейная плошча» з больш за 76 ТБ і «Плошча Францішка Багушэвіча», дзе пасажыры выдаткавалі больш за 71 ТБ у мабільнай сетцы.

Самым інтэрнэт-актыўным днём на трэцяй ветцы мінскага метро з моманту запуску лініі з'яўляецца 26 снежня 2023 года, калі пасажыры згенеравалі 449,56 ГБ. А самым «гаварлівым» пасля адкрыцця з'яўляецца 23 сакавіка 2022 года, калі на лініі пасажыры прагаварылі больш за 6 тысяч 200 мінут.

Дынаміка спажывання мабільнага інтэрнэту звязаная з пашырэннем базы карыстальнікаў смартфонаў, попытам на цяжкавагавы кантэнт і павелічэннем тарыфных прапаноў, сярод якіх папулярная лінейка «#УсёСупер» і тарыф «Безліміцішча».

Папярэдняя навіна

Наступная навіна