Высокая якасць сувязі: сетка МТС — адзіная ў Беларусі, адобраная для работы тэхналогіі VoLTE на iPhone | Навіны МТС
Усе навiны

Высокая якасць сувязі: сетка МТС — адзіная ў Беларусі, адобраная для работы тэхналогіі VoLTE на iPhone

МТС з'яўляецца адзінай тэлекамунікацыйнай кампаніяй у Беларусі, якая прайшла паспяховае тэсціраванне і атрымала адабрэнне кампаніі Apple для работы тэхналогіі VoLTE на прыладах iPhone. Дзякуючы гэтаму абаненты, якія карыстаюцца мабільнымі гаджэтамі ад кампаніі Apple, могуць атрымліваць асалоду ад высакаякасных тэлефанаванняў у сетцы МТС.

Высокая якасць сувязі: сетка МТС — адзіная ў Беларусі, адобраная для работы тэхналогіі VoLTE на iPhone

Паводле даных МТС, больш за 39% гаджэтаў iPhone, якімі абаненты карыстаюцца ў сетцы, падключаныя да VoLTE. Тэхналогія даступная ў сетцы МТС уладальнікам гаджэтаў на базе iOS, пачынаючы з мадэляў iPhone 6 і пазнейшых. Адна з пераваг VoLTE ― злучэнне з выкліканым абанентам адбываецца практычна імгненна. VoLTE дазваляе абанентам тэлефанаваць і адначасова карыстацца высакаскорасным мабільным інтэрнэтам у сетцы 4G – без перапынення інтэрнэт-злучэння.

Топ 5 папулярных смартфонаў iPhone, якія падключаныя да тэхналогіі VoLTE у сетцы МТС, выглядаюць так:

  1. Apple iPhone 11
  2. Apple iPhone 13
  3. Apple iPhone 14
  4. Apple iPhone 12
  5. Apple iPhone 14 Pro

Падключыць VoLTE на тэрыторыі Беларусі можна ўсюды, дзе ёсць сетка 4G.

Як падключыць тэхналогію VoLTE у сетцы МТС?

Актываваць паслугу VoLTE можна з дапамогай праграмы «Мой МТС», а таксама звярнуўшыся да спецыялістаў салона сувязі або даведачнай службы МТС па нумары 0890.

Пасля гэтага неабходна змяніць настройкі мабільнай прылады. Уладальнікам iPhoneнеабходна ўвайсці ў меню «Настройкі», выбраць раздзел «Сотавая сувязь», перайсці ў «Параметры», далей – «Голас і даныя», знайсці каманду VoLTE і пераключыць яе ў актыўны рэжым.

Пасля змены настроек трэба перазагрузіць тэлефон, праз 5 мінут сэрвіс VoLTE стане даступны. Падрабязней ― тут. Інфармацыя на афіцыйным сайце кампаніі Apple — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна