Дзень Перамогі: МТС павіншаваў жыхароў і гасцей сталіцы | Навіны МТС
Усе навiны

Дзень Перамогі: МТС павіншаваў жыхароў і гасцей сталіцы

Кампанія МТС прыняла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню Перамогі, арганізаваўшы забаўляльна-інтэрактыўную пляцоўку ў скверы на вуліцы Каліноўскага і павіншаваўшы ветэранаў з усіх рэгіёнаў краіны.

Усяго свае актыўнасці там прэзентавалі больш за 20 прадпрыемстваў і арганізацыі Мінска, у тым ліку і МТС.

Дзень Перамогі: МТС павіншаваў жыхароў і гасцей сталіцы
Дзень Перамогі: МТС павіншаваў жыхароў і гасцей сталіцы

Госці пляцоўкі МТС змаглі прыняць удзел у розных гульнях: ад джэнгі да гольф-дарожкі, - а таксама адчуць камфорт і паслабленне ў lounge-зоне са зручнымі крэсламі-мяшкамі.

Самыя маленькія госці раскрывалі свой творчы патэнцыял размалёўваючы падрыхтаваныя для іх малюнкі.

Дзень Перамогі: МТС павіншаваў жыхароў і гасцей сталіцы
Дзень Перамогі: МТС павіншаваў жыхароў і гасцей сталіцы

Напярэдадні Дня Перамогі МТС традыцыйна павіншаваў ветэранаў ва ўсіх рэгіёнах краіны і ўручыў падарункавыя наборы.

Акрамя таго, нагадваем, што ў МТС спецыяльна для ветэранаў працягвае дзейнічаць тарыфны план «Перамога», у рамках якога можна карыстацца мабільнай сувяззю за 1 рубель у месяц. Падрабязней пра тарыф  тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна