МТС правёў серыю майстар-класаў па кібербулінгу для школьнікаў Магілёва | Навіны МТС
Усе навiны

МТС правёў серыю майстар-класаў па кібербулінгу для школьнікаў Магілёва

Хутка лета, а значыць, часу для гаджэтаў будзе яшчэ больш. Кампанія МТС вырашыла нагадаць пра анлайн-бяспеку. Навучальныя лекцыі па кібербулінгу прайшлі ў Магілёве ў рамках сумеснага праекта МТС і Дзіцячага Фонду ААН (ЮНІСЕФ) #ІнтэрнэтБезБулінга.

МТС правёў серыю майстар-класаў па кібербулінгу для школьнікаў Магілёва

Каля 300 навучэнцаў 5 і 6 класаў магілёўскіх гімназій і сярэдніх школ наведалі лекцыі па лічбавай пісьменнасці. Спікерам выступіла Таццяна Асінская, вядучы спецыяліст па карпаратыўным навучанні МТС. Яна расказала, што такое кібербулінг, як правільна паводзіць сябе ў інтэрнэце і што рабіць, каб не стаць аб'ектам кіберцкавання.

У канцы лекцыі Таццяна адказала на пытанні вучняў. Акрамя гэтага, удзельнікі атрымалі ў падарунак воркбук «Як абараніцца ад цкавання ў інтэрнэце і самім не стаць хейтэрамі» - дапаможнік-трэнажор у фармаце «зін» для дзяцей і падлеткаў. Воркбук можна бясплатна спампаваць на сайце кампаніі МТС.

МТС правёў серыю майстар-класаў па кібербулінгу для школьнікаў Магілёва
МТС правёў серыю майстар-класаў па кібербулінгу для школьнікаў Магілёва

Ініцыятыва МТС і ЮНІСЕФ #ІнтэрнэтБезБулінга накіраваная на прафілактыку цкавання ў інтэрнэце сярод дзяцей і падлеткаў. У рамках праекта створаны навучальныя ролікі, тэст-трэнажоры і воркбук па антыбулінгу, якія дапамагаюць атрымаць больш інфармацыі пра анлайн-цкаванне і навучаюць дзяцей, бацькоў і педагогаў бяспечным паводзінам у сетцы.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна