Гібкі выбар уключаных мінут і інтэрнэт-трафіка. МТС прапанаваў новую лінейку тарыфаў «#Супер» і «Ветлівы+» | Навіны МТС
Усе навiны

Гібкі выбар уключаных мінут і інтэрнэт-трафіка. МТС прапанаваў новую лінейку тарыфаў «#Супер» і «Ветлівы+»

У МТС сталі даступныя для пераходу і падключэння новыя тарыфныя планы «#Супер 10», «#Супер 30», «#Супер 50» і «Ветлівы+». Яны прапануюць разнастайныя магчымасці для карыстання мабільным інтэрнэтам і здзяйснення тэлефанаванняў. Новым абанентам тарыфаў лінейкі «#Супер» даецца зніжка на абанплату на працягу 90 дзён і бясплатны доступ да паслугі «Падпіска МТС Прэміум+» на 2 месяцы.

Гібкі выбар уключаных мінут і інтэрнэт-трафіка. МТС прапанаваў новую лінейку тарыфаў «#Супер» і «Ветлівы+»

На тарыфным плане «#Супер 10» у абаненцкую плату ўключана 10 ГБ мабільнага інтэрнэту на максімальнай скорасці, на «#Супер 30» - 30 ГБ, а на «#Супер 50» - 50 ГБ. Неабмежаваны аб'ём інтэрнэт-трафіка даецца на месенджары Viber, Telegram, WhatsApp і Snapchat.

Дадаткова абанентам тарыфу «#Супер 10» штомесяц даступна 400 мінут выходных тэлефанаванняў ва ўсе сеткі Беларусі, а карыстальнікам «#Супер 30» - 600 мінут. На «#Супер 50» дзейнічае поўны безліміт тэлефанаванняў на ўсе нумары любога беларускага аператара сувязі ўнутры краіны, акрамя нумароў даведачна-інфармацыйных службаў.

У рамках акцыі «Летнія бонусы 2024» новым абанентам тарыфаў лінейкі «#Супер» даецца зніжка на абаненцкую плату. Акрамя таго, навічкі змогуць 2 месяцы бясплатна карыстацца паслугай «Падпіска МТС Прэміум+». Яна дабаўляе 50 ГБ мабільнага інтэрнэту, адкрывае доступ да анлайн-кінатэатраў, мільёнам музычных кампазіцый, сотням тысяч электронных кніг і 85 тэлеканалам, а таксама дае зніжкі на шэраг іншых паслуг.

Тарыфны план

#Супер 10

#Супер 30

#Супер 50

Абанплата новым абанентам па акцыі, у першыя 90 дзён, руб./мес.

15,90

22,90

30,90

Абанплата, руб. / мес.

19,90

29,90

40,90

Бонус новым абанентам па акцыі, на 2 месяцы

Падпіска МТС Прэміум+ катэгорыі 2 за 0 руб. на 2 месяцы

за 0 руб. на 2 месяца

Таксама на тарыфных планах «#Супер 10» і «#Супер 30» дзейнічаюць спецыяльныя ўмовы для паслугі «Безліміт унутры сеткі», якая дазваляе здзяйсняць тэлефанаванні ўнутры сеткі МТС у неабмежаваным аб'ёме. Яна прызначаецца пасля падключэння і пераходу на тарыфны план і на працягу першага месяца даецца бясплатна, далей кошт складзе 5 рублёў на месяц.

Акцыю «Летнія бонусы 2024» можна скарыстаць пасля падключэння да 31 ліпеня 2024 года.

На новым тарыфе «Ветлівы+» штомесяц уключаны 500 МБ мабільнага інтэрнэту і 150 мінут выходных тэлефанаванняў унутры сеткі. Пры падключэнні або пераходзе на яго таксама ў стартавы пакет уключаная паслуга «1 Гб+безліміт да 512 кбіт\с», якая на працягу першага месяца даступная бясплатна, далей яе кошт складзе 6 рублёў на месяц. Памер абаненцкай платы на тарыфе «Ветлівы» - 7,50 рубля на месяц.

Больш падрабязна пра новую лінейку «Супер» глядзіце на сайце.

Інфармуем, што тарыфы «#УсёСупер 8», «#УсёСупер 25», «#УсёСупер 40» і «Ветлівы» недаступныя для падключэння і пераходу

Папярэдняя навіна

Наступная навіна