Падарыць эмоцыі: МТС павіншаваў выхаванцаў сацыяльных устаноў з Днём абароны дзяцей | Навіны МТС
Усе навiны

Падарыць эмоцыі: МТС павіншаваў выхаванцаў сацыяльных устаноў з Днём абароны дзяцей

МТС павіншаваў з Міжнародным днём аховы дзяцей выхаванцаў дзіцячых дамоў і іншых сацыяльных устаноў па ўсёй Беларусі. У кампаніі разумеюць: галоўнае, каб дзеці ў гэтае свята адчувалі клопат дарослых.

Падарыць эмоцыі: МТС павіншаваў выхаванцаў сацыяльных устаноў з Днём абароны дзяцей

МТС кожны год віншуе выхаванцаў сацыяльных устаноў. На гэты раз увагай былі акружаныя больш за 270 чалавек - дзеці з Мінска, Бабруйска, Ваўкавыска, Віцебска, Мазыра і Дзівіна.

Падарыць эмоцыі: МТС павіншаваў выхаванцаў сацыяльных устаноў з Днём абароны дзяцей
Падарыць эмоцыі: МТС павіншаваў выхаванцаў сацыяльных устаноў з Днём абароны дзяцей

Усім уручылі карысныя падарункі: гульні, якія развіваюць, наборы для заняткаў творчасцю і спортам. Яны дапамогуць дзецям розных узростаў гуляючы спазнаваць новае, развіваць памяць і папаўняць слоўнікавы запас.

Падарыць эмоцыі: МТС павіншаваў выхаванцаў сацыяльных устаноў з Днём абароны дзяцей
Падарыць эмоцыі: МТС павіншаваў выхаванцаў сацыяльных устаноў з Днём абароны дзяцей

Акрамя таго, выхаванцы сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам Першамайскага раёна г. Мінска на майстар-класе вучыліся высаджваць кветкі. Кожнай расліне яны далі свае імёны і паабяцалі, што будуць даглядаць за імі ўсё лета, каб эстафета дабра не спынялася.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна