Лета з МТС ТБ: новыя карыстальнікі відэасэрвісу змогуць глядзець кіно і ТБ-каналы 60 дзён бясплатна | Навіны МТС
Усе навiны

Лета з МТС ТБ: новыя карыстальнікі відэасэрвісу змогуць глядзець кіно і ТБ-каналы 60 дзён бясплатна

Новыя карыстальнікі МТС ТБ атрымалі магчымасць падключыць комплексную падпіску «Усё ў адным, дзень» і карыстацца сэрвісам 60 дзён бясплатна. Увесь гэты час можна будзе атрымліваць асалоду ад вялізнага каталога фільмаў і серыялаў, глядзець любімыя ТБ-каналы, матчы Еўра-2024 і анлайн-кінатэатры.

Лета з МТС ТБ: новыя карыстальнікі відэасэрвісу змогуць глядзець кіно і ТБ-каналы 60 дзён бясплатна

Падключыць комплексную падпіску «Усё ў адным, дзень» можна, запампаваўшы праграму МТС ТБ на сваю прыладу. Затым трэба актываваць паслугу з дапамогай USSD *759# або пры рэгістрацыі ў праграме, увёўшы промакод «leto».

Бясплатны перыяд дзейнічае 60 дзён з моманту падключэння, а потым паслуга «Усё ў адным, дзень» застанецца на нумары абанента і будзе каштаваць 0,89 руб. у дзень.

МТС ТБ — гэта сэрвіс лічбавага тэлебачання з інтэрактыўнымі функцыямі, у якім налічваецца 120 тэлеканалаў і 5 анлайн-кінатэатраў: START, Іві, PREMIER, viju і more. tv.

Увесь кантэнт даступны для прагляду ў рэжыме рэальнага часу або ў запісе. У любы момант можна паставіць эфір на паўзу і скарыстаць функцыю перамоткі.

Акцыя для новых абанентаў МТС ТБ даступная да 17 жніўня 2024 года. Падрабязная інфармацыя тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна