Адпачынак з улюбёнай кнігай: у рамках сэрвісу «Кнігі з Літрэс» у кліентаў МТС з'явіліся новыя магчымасці | Навіны МТС
Усе навiны

Адпачынак з улюбёнай кнігай: у рамках сэрвісу «Кнігі з Літрэс» у кліентаў МТС з'явіліся новыя магчымасці

Летні адпускны сезон - самы час для адпачынку і чытання ўлюбёных твораў. У сэрвісе «Кнігі з Літрэс» дабавіліся дзве паслугі з пашыраным каталогам выданняў: «Кнігі з Літрэс, Прэміум» і «Кнігі з Літрэс, Усё ўключана». Новым абанентам даступны трыял-перыяд 7 дзён, падчас якога можна бясплатна карыстацца вялізнай анлайн-бібліятэкай.

Паслуга «Кнігі з Літрэс, Прэміум» дае доступ да больш за 280 тыс. электронных кніг. Сярод іх - класіка, бестселеры і навінкі ад буйных выдавецтваў. Гэтыя творы могуць перанесці чытача на іншы кантынент, пагрузіць у захапляльныя прыгоды і дапамагчы выбраць маршрут свайго наступнага падарожжа.

На дарозе. Джэк Керуак

На дарозе. Джэк Керуак

Культавы псіхалагічны раман-падарожжа. Раман, упершыню быў апублікаваны ў 1957 годзе, стаў бестселерам і адкрыў аўтару дарогу ў вялікую літаратуру, стаўшы пасля класікай амерыканскай прозы.


Хлопчык на вяршыні гары. Джон Бойн

Хлопчык на вяршыні гары. Джон Бойн

Новы раман аўтара «Хлопчыка ў паласатай піжаме». У Парыжы жыве звычайны хлопчык П'яро. На двары другая палова 1930-х. І неўзабаве П'яро апынецца ў Аўстрыі, у цудоўным доме на вяршыні гары...



Путешествие на «Кон-Тики». Тур Хейердал

Падарожжа на «Кон-Цікі». Тур Хеердал

У 1947 годзе Тур Хеердал з камандай адправіліся ў рызыкоўнае марское падарожжа праз Ціхі акіян на плыце. Ніхто не думаў, што гэта ўдасца. Аднак ён зрабіў немагчымае: пераадолеў 8 тыс. кіламетраў у адкрытым моры. Кніга была апублікаваная ў 1948 годзе і поўнасцю раскупленая за два тыдні. Яна перакладзена на больш за 70 моў і чытаецца пакаленнямі.


Дикая. Опасное путешествие как способ обрести себя. Шерил Стрэйд

Дзікая. Небяспечнае падарожжа як спосаб знайсці сябе. Шэрыл Стрэйд

Яшчэ нядаўна Шэрыл жыла звычайным жыццём: у яе былі мама, каханы муж, сябры. Што адбылося, чаму яна ў адно імгненне ўсё страціла? Кніга вядзе ў захапляльную прыгоду, на якую галоўная гераіня аддала сябе добраахвотна. Чытаючы раман, можна прайсці з ёй па вузкіх горных сцежках і гарачых пустынях.



Паслуга «Кнігі з Літрэс, Усё ўключана» апроч каталога з электроннымі кнігамі дае доступ да больш за 50 тыс. аўдыёкніг. У доўгай дарозе або на пляжы можна натхніцца смеласцю герояў, іх яркімі ўчынкамі і здольнасцю выжываць у экстрэмальных умовах.

Есть, молиться, любить. Элизабет Гилберт

Есці, маліцца, кахаць. Элізабэт Гілберт

У маладой жанчыны ёсць муж, утульны дом - усё, што трэба для шчасця. Але яна адчувае сябе няшчаснай, рыдаючы па начах... Таму вырашаецца на развод і на падарожжа працягласцю ў год: па Італіі, Індыі, Інданезіі...


Сёгун. Джэймс Клавел

Сёгун. Джэймс Клавел

Пачатак XVII стагоддзя. Галандскае судна церпіць крушэнне каля берагоў Японіі. Членаў экіпажа, якія выжылі, бяруць у палон. Чуткі пра таленавітага капітана даходзяць да аднаго з самых магутных людзей Японіі. Таранага бярэ Блэктарна пад сваю абарону, песцячы вераломныя планы… Аднак англічаніна не пакідае думка аб вяртанні на радзіму.



Паміж намі горы. Чарльз Марцін

Паміж намі горы. Чарльз Марцін

У аэрапорце Солт-Лэйк-Сіці адменены ўсе рэйсы з прычыны непагадзі. Выпадковыя спадарожнікі, Бэн Пэйн і Эшлі Нокс, вырашаюць ляцець на маленькім прыватным самалёце, які, на няшчасце, церпіць крушэнне ў гарах. Двое мала знаёмых пасажыраў застаюцца адны сярод заснежаных вяршыняў. Каб выратавацца, ім давядзецца здзейсніць немагчымае…


Востраў. Вікторыя Хіслап

Востраў. Вікторыя Хіслап

Гераіня рамана Алекс Філдынг хоча пабольш даведацца пра мінулае маці. Вядома толькі, што яна вырасла ў маленькім мястэчку на Крыце і ў юнацтве перабралася ў Лондан. Якую ролю ў жыцці адыграў гэты востраў і якія тайны скрывае знешне шчаслівае жыццё?



Цягнік з Венецыі. Жорж Сіменон

Цягнік з Венецыі. Жорж Сіменон

Кнігі Жоржа Сіменона, аўтара дэтэктыўных сюжэтаў пра камісара Мегрэ, вядомыя ўсяму свету. Герой рамана «Цягнік з Венецыі» Жусцін Кальмар вяртаецца пасля адпачынку з Венецыі ў Парыж. У цягніку ён знаёміцца з загадкавым спадарожнікам і згаджаецца забраць чамадан з камеры для хавання багажу на вакзале. Па збегу загадкавых абставінаў у яго руках аказваецца буйная сума…



***

Падключыць паслугу «Кнігі з Літрэс, Прэміум» можна з дапамогай USSD *337# або адправіўшы SMS-паведамленне на нумар 3357 з лацінскай літарай A або a. Каб скарыстаць «Кнігі з Літрэс, Усё ўключана», неабходна адправіць USSD *338# або SMS-паведамленне на нумар 3358 з лацінскай літарай A або a. Акрамя таго, актываваць абедзве паслугі можна, звярнуўшыся ў Кантактны цэнтр МТС, або ў праграме «Мой МТС».

Пасля заканчэння 7-дзённага бясплатнага перыяду аплата за паслугу «Кнігі з Літрэс, Прэміум» складзе 0,45 руб. у суткі, за «Кнігі з Літрэс, Усё ўключана» – 0,65 руб. у суткі. Інтэрнэт-трафік, які выдаткоўваецца на сайце або ў праграме, не тарыфікуецца пры наяўнасці адной з падпісак.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна