Будзьце пільныя! МТС папярэджвае пра новую хвалю махлярства | Навіны МТС
Усе навiны

Будзьце пільныя! МТС папярэджвае пра новую хвалю махлярства

МТС папярэджвае пра новыя схемы махлярства для атрымання доступу да персанальных даных абанентаў. Зламыснікі тэлефануюць праз месенджары (WhatsApp, Viber і інш.) або з замежных нумароў, прадстаўляюцца супрацоўнікамі мабільнага аператара і пад маркай неабходнасці прадаўжэння дагавора прапануюць наладзіць фэйкавую праграму «Мой МТС» з установачнага APK-файла, які папярэдне дасылаюць асабістым паведамленнем.

Будзьце пільныя! МТС папярэджвае пра новую хвалю махлярства

Пасля ўстаноўкі фэйкавай праграмы, карыстальнікі даюць ашуканцам доступ да сваіх даных, уключаючы лагіны і паролі, што дазваляе зламыснікам бесперашкодна атрымліваць доступ да банкаўскіх рахункаў, асабістай перапісцы, СМС і іншай канфідэнцыяльнай інфармацыі.

Каб абараніць сябе ад ашуканцаў, МТС рэкамендуе прытрымлівацца некалькіх простых, але важных правілаў:

  • Супрацоўнікі мабільных аператараў не тэлефануюць абанентам праз месенджары і не выкарыстоўваюць нумары замежных аператараў, не патрабуюць змяніць паролі пад дыктоўку;
  • Калі вам тэлефануюць праз любы месенджар з невядомага або замежнага нумара - не перадавайце асабістыя даныя, перапыніце размову і звярніцеся ў афіцыйны кантактны цэнтр МТС (0890) для праверкі інфармацыі;
  • Праграму «Мой МТС» можна спампаваць толькі з афіцыйных магазінаў Google Play і App Store. Ніколі не ўстанаўлівайце праграму па спасылках, атрыманых праз месенджары або ад невядомых крыніц;
  • Каб вырашыць любыя пытанні, звязаных з паслугамі МТС, выкарыстоўвайце толькі афіцыйныя каналы сувязі, вызначаныя на афіцыйным сайце кампаніі;
  • Дагаворы з кампаніяй МТС заключаюцца на бестэрміновай аснове і прадаўжаюцца аўтаматычна.

Больш падрабязна пра правілы лічбавай бяспекі можна азнаёміцца тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна