МТС запусціў тарыфы Інтэрнэт mini, Інтэрнэт midi, Інтэрнэт maxi з бясплатным доступам да анлайн-кінатэатра Premier | Навіны МТС
Усе навiны

МТС запусціў тарыфы Інтэрнэт mini, Інтэрнэт midi, Інтэрнэт maxi з бясплатным доступам да анлайн-кінатэатра Premier

МТС запусціў тры новыя тарыфы: «Інтэрнэт mini», «Інтэрнэт midi» і «Інтэрнэт maxi». Яны даюць 15 ГБ, 35 ГБ і 50 ГБ інтэрнэт-трафіка без абмежавання скорасці і бонус - бясплатны доступ да анлайн-кінатэатра Premier. Таксама прадугледжана магчымасць паскорыць мабільны інтэрнэт пасля расходавання квоты трафіка.

МТС запусціў тарыфы Інтэрнэт mini, Інтэрнэт midi, Інтэрнэт maxi

У абаненцкую плату тарыфу «Інтэрнэт mini» уключана 15 ГБ інтэрнэт-трафіка на максімальна магчымай скорасці, у абанплату «Інтэрнэт midi» - 35 ГБ, а «Інтэрнэт maxi» - 50 ГБ. Далей даецца безліміт трафіка на скорасці да 2 Мбіт/сек.

Дадаткова на новых тарыфах даецца бясплатны доступ да анлайн-кінатэатра Premier у рамках зніжкі 100% на паслугу «Premier, дзень».

Квоту інтэрнэт-трафіка на максімальнай скорасці, якая даецца на новых тарыфных планах, можна павялічыць з дапамогай новых паслуг «Турба 1 ГБ», «Турба 5 ГБ», «Турба 10 ГБ», уведзеных спецыяльна для гэтых тарыфаў. Яны дабаўляюць да канца бягучых сутак адпаведна 1 ГБ, 5 ГБ і 10 ГБ інтэрнэт-трафіка на неабмежаванай скорасці.

Кошт паслугі «Турба 1 ГБ» складае 2,50 рубля ў суткі, «Турба 5 ГБ» – 5 рублёў у суткі, «Турба 10 ГБ» – 8 рублёў у суткі. Падключыць іх можна з дапамогай USSD *772#, *773# и *774# адпаведна.

Скарыстаць тарыф «Інтэрнэт mini» можна за 15 рублёў у месяц, «Інтэрнэт midi» - за 25 рублёў у месяц, «Інтэрнэт maxi» - за 35 рублёў у месяц.

Тарыфныя планы «Інтэрнэт mini», «Інтэрнэт midi» і «Інтэрнэт maxi» даступныя для ўсіх абанентаў - фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Падключыцца на іх можна ў любым салоне сувязі МТС.

Больш падрабязна пра новыя тарыфы глядзіце тут.

Інфармуем, што з 1 ліпеня 2024 г. тарыфны план «Інтэрнэт» пераводзіцца ў архіў.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна