МТС прадставіў абноўлены функцыянал Віртуальнай АТС | Навіны МТС
Усе навiны

МТС прадставіў абноўлены функцыянал Віртуальнай АТС

МТС пашырыў функцыянал Віртуальнай АТС для карпаратыўных кліентаў. Цяпер беларускія кампаніі змогуць не толькі скараціць колькасць прапушчаных тэлефанаванняў, але і за пару клікаў настроіць стабільную інтэграцыю з самымі папулярнымі CRM-сістэмамі, а таксама кіраваць сваёй Віртуальнай АТС з дапамогай мабільнай праграмы.

МТС прадставіў абноўлены функцыянал Віртуальнай АТС

Віртуальная АТС (ВАТС) - гэта аптымальная альтэрнатыва традыцыйным тэлефонным лініям і апаратным міні-АТС. З дапамогай гэтага сэрвісу можна аб'яднаць усе тэлефоны кампаніі ў адзіную сетку на працягу аднаго дня і адразу ж пачаць карыстацца яе перавагамі.

У набор даступных паслуг уваходзіць адзіны нумар кампаніі для ўваходных і выходных тэлефанаванняў, галасавое прывітанне, IVR-меню, размеркаванне тэлефанаванняў паміж супрацоўнікамі з улікам іх працоўнага часу, выбар мелодыі замест гудка і галасавая пошта. Усяго ў ВАТС прадстаўлена больш за 30 функцыянальных магчымасцяў. Кожная кампанія зможа самастойна наладзіць Віртуальную АТС для вырашэння сваіх задач.

Так, з яе дапамогай кіраўнікі змогуць ацэньваць колькасць уваходных, прапушчаных і выходных тэлефанаванняў па кампаніі, аналізаваць загружанасць супрацоўнікаў і атрымліваць справаздачы аб колькасці тэлефанаванняў па гадзінах. Для аптымізацыі працы прадугледжаная паслуга «Аўтаабзвон», якая самастойна праінфармуе кліентаў без удзелу супрацоўнікаў. Рэжым суфлёра дасць магчымасць падключыцца да тэлефанавання і дапамагчы супрацоўніку наладзіць дыялог з кліентам.

«Мы выдатна разумеем, што для рашэння задач бізнесу важныя скорасць і мабільнасць. І абноўлены функцыянал Віртуальнай АТС дае гэтыя магчымасці: у ёй лёгка падключаць інтэграцыі з папулярнымі ў Беларусі CRM-сістэмамі, выконваць навігацыю па раздзелах дзякуючы абноўленаму інтэрфейсу і заставацца на сувязі з дапамогай функцыянальнай мабільнай праграмы. Выкарыстоўваючы нашу ВАТС, кампаніі аўтаматызуюць большую частку сваіх руцінных задач, павысяць кантроль якасці і скорасці працы сваіх супрацоўнікаў, а кліенты адчуюць новы ўзровень клопату», — адзначыў Віталь Адорскі, намеснік Генеральнага дырэктара па маркетынгу кампаніі МТС.

Супрацоўнікам сэрвіс дазволіць атрымліваць SMS-паведамленні пра прапушчаныя тэлефанаванні, устанавіць гібкі працоўны час, настроіць пераадрасацыю тэлефанаванняў на час водпуску і выхадных дзён, а таксама пры неабходнасці адказаць на тэлефанаванне са свайго асабістага нумара. З Віртуальнай АТС можна прымаць тэлефанаванні як на мабільны тэлефон, так і праз камп'ютар.

Кліенты змогуць атрымліваць паведамленне пра свай нумар у чарзе, заказаць зваротнае тэлефанаванне, пакінуць галасавое паведамленне, а таксама ацаніць якасць тэлефанавання пасля яго завяршэння.

Падрабязная інфармацыя пра Віртуальную АТС — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна