МТС запрашае школьнікаў на бясплатны анлайн-курс «Кібер КанІІкулы» | Навіны МТС
Усе навiны

МТС запрашае школьнікаў на бясплатны анлайн-курс «Кібер КанІІкулы»

Гэтым летам школьнікі і студэнты могуць далучыцца да бясплатнага анлайн-курса «Кібер КанІІкулы», арганізаваным пры падтрымцы МТС. Мэта курса - даць удзельнікам базавыя веды пра нейронавыя сеткі і прынцыпы іх работы.

МТС запрашае школьнікаў на бясплатны анлайн-курс «Кібер КанІІкулы»
МТС запрашае школьнікаў на бясплатны анлайн-курс «Кібер КанІІкулы»

Арганізатар і выкладчык курса - Андрэй Цыган - эксперт, даследчык і выкладчык па лічбавай трансфармацыі і штучнаму інтэлекту. Навучанне ўключае тэматычныя ўрокі ў запісе, даступныя на YouTube-канале «Беражлівая аўтаматызацыя», што дазволіць навучэнцам атрымліваць веды ў зручны для іх час. Для больш глыбокага разумення матэрыялу і магчымасці задаць дадатковыя пытанні выкладчыку ўдзельнікі могуць далучацца да жывых вэбінараў.

У рамках курса дзеці набудуць практычныя навыкі, уключаючы выкарыстанне GhatGPT. З дапамогай гэтай нейрасеткі яны навучацца пісаць тэксты, апрацоўваць і аналізаваць даныя. Таксама сучасныя тэхналогіі дапамогуць юным слухачам ствараць малюнкі і відэаролікі, што дасць магчымасць ім зразумець прынцыпы выкарыстання штучнага інтэлекту ў творчых сферах. Яшчэ адной часткай курса, якая адкрывае перад дзецьмі новыя крэатыўныя гарызонты, стане стварэнне музычных трэкаў і нават песень з выкарыстаннем нейрасетак.

Акрамя таго, удзельнікі курса вывучаць алгарытмы, якія ляжаць у аснове нейрасетак, і разгледзяць прыклады іх прымянення ў розных галінах - ад распрацоўкі гульняў да стартапаў. Таксама па кожнай тэме будзе расказана пра бясплатныя праграмы.

«Стваральнік ChatGPT Сэм Альтман верыць у тое, што ў агляднай будучыні вылічальныя магутнасці стануць базавай патрэбай, а значыць, да іх трэба забяспечыць доступ ужо сёння. Але большасць не ведае, што з імі рабіць і як гэта працуе, бо не спрабавалі - я вырашыў навучыць, зрабіць навучанне. Бо адукацыя – гэта нашая будучыня, а нейрасеткі – будучыня адукацыі», — адзначыў Андрэй Цыган.

«Мы верым, што ўкладанне ў адукацыю і развіццё навыкаў працы з нейрасеткамі сёння дазволіць дзецям стаць лідэрамі заўтрашняга дня ў сферы тэхналогій. Наша партнёрства з анлайн-курсам адкрывае магчымасці для навучання і развіцця, якія дапамогуць дзецям асвоіць найноўшыя тэхналогіі і прымяніць іх у сваім жыцці», — падзялілася Марыя Канасевіч, кіраўніца PR-групы кампаніі МТС.

МТС выступіў генеральным партнёрам бясплатнага курса «Кібер КанІІкулы». Гэты курс будзе цікавы дзецям і падлеткам, якія любяць новыя тэхналогіі і гаджэты. Ён дасць навучэнцам цэласнае ўяўленне пра тое, як нейрасеткі выкарыстоўваюцца ў сучасным свеце і якія перспектывы адкрываюцца ў гэтай галіне.

Падрабязней пра курс «Кібер КанІІкулы» — тут.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна