МТС працягвае работы па забеспячэнню рэзервовага электрасілкавання ў Гомельскай вобласці, дзе з прычыны адсутнасці знешняга энергазабеспячэння назіраюцца праблемы з сотавай сувяззю | Навіны МТС
Усе навiны

МТС працягвае работы па забеспячэнню рэзервовага электрасілкавання ў Гомельскай вобласці, дзе з прычыны адсутнасці знешняга энергазабеспячэння назіраюцца праблемы з сотавай сувяззю

МТС працягвае работы па забеспячэнню рэзервовага электрасілкавання ў Гомельскай вобласці, дзе з прычыны адсутнасці знешняга энергазабеспячэння ў выніку непагадзі назіраюцца праблемы з сотавай сувяззю. У рэгіёне кругласутачна працуе 14 аварыйна-аднаўленчых брыгад і задзейнічана 30 дызельных электраўстановак.

Па стане на 16.20 16 чэрвеня ўсе раённыя цэнтры Гомельскай вобласці былі часткова забяспечаныя сувяззю.

Таксама забяспечаны сувяззю раён важнага прамысловага аб'екта рэгіёна - Мазырскага НПЗ. У самім Мазыры працуе цяпер 16 базавых станцый 2G/3G.

Масавае адключэнне электрычнасці, якое прывяло да праблем з сотавай сувяззю ў Гомельскай вобласці, назіраюцца з 3 раніцы 15 ліпеня, пасля таго як па рэгіёне пракаціўся магутны ўраган. Найбольш пацярпелі ад стыхіі Хойніцкі, Нараўлянскі, Ельскі, Лоеўскі, Мазырскі і Кармянскі раёны.

У першыя мінуты пасля ўрагану неадкладна пачалі працаваць 7 аварыйна-аднаўленчых брыгад МТС, неўзабаве іх колькасць дасягнула 14. Першачарговай задачай спецыялістаў стала аднаўленне сеткі для забеспячэння бяспекі і сувязі з роднымі жыхароў рэгіёну. У выніку аператыўных дзеянняў спецыялістаў МТС усяго праз некалькі гадзін сетка была часткова адноўленая ў Лоеўскім, Хойніцкім, Ельскім і Кармянскім раёнах.

На гэты момант работы па забеспячэнню рэзервовага электрасілкавання сеткі працягваюцца. Спецыялісты кампаніі прыкладаюць усе намаганні для больш хуткага аднаўлення сувязі і ліквідацыі ўзніклых непаладак.

МТС просіць прабачэння за часовыя нязручнасці і дзякуе абанентам за разуменне. Аператар будзе інфармаваць пра ход аднаўленчых работ і меркаваныя тэрміны поўнага аднаўлення сеткі ў спецыяльным раздзеле на сайце кампаніі.

Папярэдняя навіна

Наступная навіна