Сонца, пляж і чытанне: падборка летніх кніг ад МТС па падпісцы «Кнігі з Літрэс» | Навіны МТС
Усе навiны

Сонца, пляж і чытанне: падборка летніх кніг ад МТС па падпісцы «Кнігі з Літрэс»

Калі вы сабраліся на шпацыр у парк або зручна ўладкаваліся на верандзе сваёй хаты, тады прыйшоў час адкрыць цікавую кнігу. Спеціяльна для вас мы выбралі займальныя кнігі з сонечным настроем! Гэтыя і тысячы іншых твораў вы знойдзеце ў сэрвісе «Кнігі з Літрэс». А чытаць іх зручней з адной з трох падпісак - «Кнігі з Літрэс, Стандарт», «Кнігі з Літрэс, Прэміум» і «Кнігі з Літрэс, Усё ўключана». Вас чакаюць больш за 200 000 кніг і 50 000 аўдыёкніг. Падключайцеся і паглыбіцеся ў атмасферу цяпла, прыгод і непадробленых эмоцый.

подборка летних книг от МТС


Гэтым летам я стала прыгожай

Джэні Хан «Гэтым летам я стала прыгожай»

Гісторыя першага кахання: шчырга, сапраўднага і такога прыгожага! Ну, хто не ўлюбляўся ў летнюю пару? Гэты час проста створаны для пачуццяў!


35 кіло надзеі

Анна Гавальда «35 кіло надзеі»

Літаратурны феномен, які ўжо пакарыў сэрцы многіх чытачоў. Кніга пра выбар жыццёвага шляху, пра сілу кахання і адданасць і пра тое, што нашы мары спраўджваюцца!



Крама бясцэнных рэчаў

Лорэнца Джэнтыле «Крама бясцэнных рэчаў»

Гэта кніга пазнаёміць вас з гераіняй, якой складана з людзьмі, але вельмі лёгка з рэчамі. Вам сапраўды будзе, пра што паразважаць пасля чытання.


Яна і яе кот

Макота Сінкай «Яна і яе кот»

Жыццё змяняецца на 180 градусаў, калі ты знаходзіш сябра ў асобе простага пушыстага ката. Ці толькі пра сяброўства чалавека і жывёлы гэтае апавяданне? Вядома ж, не…



Трое ў лодцы, не лічачы сабакі

Джером К. Джером «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі»

Класіка, якая заўсёды выклікае прыемныя эмоцыі і ўсмешку на твары. Апавяданне пра 3-х звычайных сяброў, якія трапляюць у незвычайныя гісторыі.


Вокруг свет за 80 дней

Жуль Верн «Вакол свету за 80 дзён»

Гісторыя аднаго кругасветнага падарожжа, якое проста дух захоплівае. Самае што ні ёсць летняе апавяданне!



***

«Кнігі з Літрэс» ад МТС — гэта доступ да анлайн-бібліятэкі, у якой сабраная вялізная калекцыя кніг розных жанраў на 64 мовах.

Актываваць падпіску «Кнігі з Літрэс, Стандарт» можна з дапамогай USSD *335#,Кнігі з Літрэс, Прэміум» *337# і «Кнігі з Літрэс, Усё ўключана» *338#. Таксама адну з паслуг можна выбраць у праграме «Мой МТС» у раздзеле «Паслугі».

Затым можна перайсці па SMS у асабісты кабінет сайта www.litres.ru або наладзіць мабільную праграму Літрэс для прылад iOS i Android.

Для новых абанентаў дзейнічае бясплатны пэрыяд на 7 дзён. Пасля яго завяршэння кошт падпіскі «Кнігі з Літрэс, Стандарт» складзе 0,30 рубля ў дзень, «Кнігі з Літрэс, Прэміум» - 0,45 рубля ў дзень, а падпіскі «Кнігі з Літрэс, Усё ўключана» - 0,65 рубля. у дзень. Інтэрнэт-трафік на сайце і праграме бібліятэкі падчас карыстання паслугай не тарыфікуецца.


Папярэдняя навіна

Наступная навіна