Бяспечны Інтэрнэт
Сэрвіс «Бяспечны Інтэрнэт» дазваляе абанентам СТАА «Мабільныя Тэлесістэмы» скарыстаць антывіруснае праграмнае забеспячэнне лінейкі прадуктаў Dr.Web і абараніць свай мабільны тэлефон на базе OS Android або персанальны камп’ютар ад шкодных праграм.
-
Як падключыць / адключыць
Каб скарыстаць сэрвіс «Бяспечны Інтэрнэт» абаненту МТС неабходна зайсці на старонку https://drweb.mts.by, прайсці аўтарызацыю, выкарыстоўваючы свой нумар тэлефона ў фармаце 37529XXYYYYYYY і пароль ад інтэрнэт-памочніка і выбраць для падключэння адпаведную паслугу.
Падрабязную інфармацыю пра паслугу і спасылку на сайт https://drweb.mts.by абанент таксама можа атрымаць, адправіўшы запыт *653# са свайго мабільнага тэлефона.
Паслугі ўключаюць у сябе наступныя кампаненты аховы:
Dr.Web
ПрэміумDr.Web
МабільныПадтрымліваюцца АС (32 - і 64-бітныя сістэмы)
Windows
10/8.1/8/7/Vista/XP
Mac OS X
10.6 і вышэй
Linux
ядро 2.6.37 і вышэй
glibc от 2.13 і вышэйAndroid
4.0 і вышэй
4.0 і вышэй
Кампаненты аховы АС Windows
Антывірус
+
Антыспам
+
Бацькоўскі кантроль
+
Брандмаўэр**
+
Кампаненты аховы Mac OS X
Антывірус
+
Кампаненты аховы Linux/b>
Антывірус
+
Кампаненты аховы мабільных прылад Android
Антывірус
+
+
Антыспам
+
+
Антызлодзей
+
+
Cloud Checker
+
+
Аўдытар бяспекі
+
+
Брандмаўэр
+
+
Падключэнне любой з паслуг «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3» , «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» ажыццяўляецца пасля праходжання аўтарызацыі абанентам на сайце https://drweb.mts.by і націску на кнопку «Падключыць». Пасля падключэння паслугі абаненту прапануецца наладзіць адпаведнае выбранай паслузе антывіруснае праграмнае забеспячэнне лінейкі прадуктаў DR.Web, запампаваўшы яго па ўнікальнай спасылцы. Спасылка на загрузку праграмнага забеспячэння даецца ў асабістым кабінеце на сайце https://drweb.mts.by пасля падключэння паслугі.
Усе паслугі «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3», «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» з'яўляюцца ўзаемавыключальнымі, г.зн. пры наяўнасці любой з вышэйпералічаных паслуг і дабаўленні любой іншай паслугі з паслуг лінейкі Dr.Web адбываецца выключэнне паслугі, якая была падключаная раней, і дабаўленне новай паслугі.
Паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web падключаюцца па ініцыятыве абанента і даюцца на 1 (адны) суткі. Калі на працягу сутак абанент не ініцыіраваў адключэнне паслугі, гэта азначае згоду абанента на аўтаматычнае працягненне дзеяння паслугі на наступныя каляндарныя суткі. Тарыфікацыя паслуг лінейкі прадуктаў Dr.Web адбываецца пры дадатным балансе рахунку абанента з авансавым метадам узаемаразлікаў, і пры ўмове, што спісанне кошту за карыстанне паслугай не прывядзе да перавышэння мяжы крэдыту для абанентаў з крэдытным метадам узаемаразлікаў.
Адключыць паслугу «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3», «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» магчыма ў асабістым кабінеце на сайце https://drweb.mts.by , а таксама патэлефанаваўшы ў Кантактны цэнтр або ў Салоне сувязі МТС.
У выпадку адключэння паслугі, дзеянне праграмнага забеспячэння прыпыняецца, напрыклад, не ажыццяўляецца абнаўленне антывірусных баз, не даецца функцыянал праграмнага забеспячэння, які патрабуе злучэння па сетцы Інтэрнэт з серверам Dr.Web (Антывірус, Антыспам, Антызлодзей, Воблачны фільтр Cloud Checker, Аўдытар бяспекі, брандмаўэр, Вэб-антывірус, Бацькоўскі кантроль)
-
Колькі каштуе
Кошт паслугі залежыць ад колькасці прылад пад аховай.
Назва паслугі
Колькасць прылад у абанента
Кошт паслугі з ПДВ, у суткі, бел.рублёў
Dr.Web Прэміум
1+1
0,126
2+2
0,1575
3+3
0,1995
Dr.Web Мабільны
1
0,042
2
0,0525
3
0,0735
Першыя 10 дзён, пры ўмове выкарыстання абанентам упершыню сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт» у дачыненні да паслуг «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3», «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3» даецца азнаямленчы перыяд, на працягу якога ў адпаведнасцi з дзеючым у СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы» Палажэннем аб сістэме зніжак вышэйпералічаныя паслугі даюцца са зніжкай 100%. На працягу 10-дзённага азнаямленчага перыяду абанент можа скарыстаць любую з паслуг сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт», а таксама дабавіць і выключыць паслугі сэрвісу «Бяспечны інтэрнэт» любую колькасць разоў на адным абаненцкім нумары, захоўваючы пры гэтым магчымасць атрымання зніжкі.
Пасля сканчэння азнаямленчага перыяду, у выпадку, калі абанент не адключыць паслугу ў асабістым кабінеце, тарыфікацыя паслугі ажыццяўляецца адзін раз у суткі ў пачатку бягучых сутак у адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы».
-
Асаблівасці тарыфікацыі
Тарыфікацыя ўваходнага / выходнага Інтэрнэт-трафіка падчас пераходу на сайт https://drweb.mts.by і пераходу па спасылках з асабістага кабінета для загрузкі праграмнага забеспячэння лінейкі прадуктаў Dr.Web, а таксама падчас карыстання праграмай «Dr.Web», якую неабходна загрузіць абаненту ў рамках паслугі «Dr.Web Мабільны», не тарыфікуецца і ў квотах, якія даюцца, не ўлічваецца.
Паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web даюцца падчас знаходжання абанента ў роўмінгу і тарыфікуецца ў адпаведнасці з дзеючым Прэйскурантам тарыфаў на паслугі сувязі СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы». Тарыфікацыя ўваходнага / выходнага Інтэрнэт-трафіка ў роўмінгу падчас пераходу на сайт https://drweb.mts.by з мабільнага тэлефона і карыстання асабістым кабінетам для загрузкі праграмнага забеспячэння лінейкі прадуктаў Dr.Web, а таксама падчас ўстаноўкі і выкарыстання праграмы «Dr.Web» ажыццяўляецца шляхам спагнання тарыфу на паслугу «GPRS (1 MB)» (за перададзены / атрыманы трафік) у адпаведнасці з дзеючым прэйскурантам на паслугі міжнароднага роўмінгу ў адпаведнай Зоне адзінай тарыфікацыі.
У выпадку, калі рэшта грашовых сродкаў на рахунку абанента менш за кошт паслугі, тарыфікацыя паслуг лінейкі прадуктаў Dr.Web ажыццяўляецца, пры гэтым на рахунку абанента ўзнікае запазычанасць.
Паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web тарыфікуюцца ў момант першапачатковага дабаўлення паслугі (выключаючы азнаямленчы перыяд) і далей штогод у пачатку бягучых сутак, у выпадку калі абанент не знаходзіцца ў «Частковай», «Прымусовай», «Добраахвотнай» або «Апарат згублены» блакіроўках на момант тарыфікацыі.
Паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web не даюцца ў выпадку знаходжання абанента ў «Частковай», «Прымусовай», «Добраахвотнай» або «Апарат згублены» блакіроўках. Пры гэтым пры наяўнасці на нумары абанента любой з вышэйпералічаных блакіровак дзеянне праграмнага забеспячэння прыпыняецца, напрыклад, не ажыццяўляецца абнаўленне антывірусных баз, не даецца функцыянал праграмнага забеспячэння, які патрабуе злучэння па сетцы Інтэрнэт з серверам Dr.Web (Антывірус, Антыспам, Антызлодзей, Воблачны фільтр Cloud Checker, Аўдытар бяспекі, Брандмаўэр, Вэб-антывірус, Бацькоўскі кантроль).
У выпадку знаходжання абанента ў «Частковай», «Прымусовай», «Добраахвотнай» або «Апарат згублены» блакіроўках на працягу поўных сутак, паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web не тарыфікуюцца. У выпадку знаходжання абанента ў «Частковай», «Прымусовай», «Добраахвотнай» або «Апарат згублены» блакіроўках на працягу няпоўных сутак, паслугі лінейкі прадуктаў Dr.Web тарыфікуюцца за мінулыя суткі ў пачатку бягучых сутак.
Вышэйапісаны механізм тарыфікацыі ўжываецца для абанентаў з авансавым і крэдытным метадам аплаты. Абанентам з крэдытным метадам разліку падключэнне / працягненне паслугі магчымае пры ўмове, што спісанне кошту за карыстанне паслугай не прывядзе да перавышэння мяжы крэдыту.
-
Асноўныя характарыстыкі функцыяналу DR. Web
- Антыспам аўтаматычна выяўляе і фільтруе непажаданыя электронныя паведамленні (спам) на любой мове.
- Антывірус правярае вэб-старонкі ў рэжыме рэальнага часу, блакіруе фішынгавыя і іншыя небяспечныя інтэрнэт-рэсурсы.
- Брандмаўэр абараняе камп’ютар ад несанкцыянаванага доступу звонку і прадухіляе ўцечкі важных даных па сетцы.
- Антызлодзей дазваляе выявіць месцазнаходжанне або аператыўна заблакіраваць функцыі мабільнай прылады ў выпадку яе страты або крадзяжу.
- Аўдытар бяспекі дазваляе зрабіць дыягностыку і аналіз бяспекі мабільнай прылады і ліквідаваць выяўленыя праблемы і ўразлівасці.
- Воблачны фільтр Cloud Checker - засцеражэ ад наведвання непажаданых Інтэрнэт-рэсурсаў. Блакіраванне доступу да патэнцыяльна небяспечных сайтаў ажыццяўляецца па наступных катэгорыях: Наркотыкі, Вядомыя крыніцы вірусаў, Нецэнзурная лексіка, Тэрарызм, Гвалт, Зброя, Сайты для дарослых і інш.
-
Бацькоўскі кантроль блакіруе доступ да інтэрнэт-рэсурсаў двума спосабамі:
- па тэматычных раздзелах (парнаграфія, гвалт, зброя, азартныя гульні, наркотыкі, нецэнзурная лексіка, чаты, тэрарызм, электронная пошта і сацыяльныя сеткі), ёсць магчымасць задаць выключэнні пры дапамозе фарміравання «белага спісу»;
- па «чорнаму спісу» адрасоў сайтаў, які бацькі могуць сфарміраваць самі.
Лакальны доступ можа быць абмежаваны па трох напрамках:
- Здымныя носьбіты
- Лакальная сетка
- Файлы і папкі на камп’ютары
Дабаўляючы любую з паслуг «Dr.Web Прэміум 1», «Dr.Web Прэміум 2», «Dr.Web Прэміум 3», «Dr.Web Мабільны 1», «Dr.Web Мабільны 2», «Dr.Web Мабільны 3», абанент тым самым пацвярджае сваё азнаямленне і згоду з правіламі аказання паслугі і прымае іх.