Аўтасігналізацыя з убудаваным GSM-модулем дазволіць вам дыстанцыйна кіраваць усімі рэжымамі і функцыямі сістэмы аховы, устаноўленай у вашым аўтамабілі, быць у курсе яго месцазнаходжання, а калі спрацуе рэжым трывогі - прадухіліць пашкоджанне або крадзеж вашага аўтамабіля.

SIM-карта СТАА «Мабільныя ТэлеСістэмы», устаноўленая ў блоку сістэмы аховы аўтамабіля, дапаможа вам атрымліваць інфармацыю пра стан аўтамабіля, нават калі вы знаходзіцеся за сотні кіламетраў ад яго. Сувязь з аўтаўладальнікам GSM-сігналізацыя ажыццяўляе з дапамогай тэлефанаванняў і SMS-паведамленняў.

Асноўныя перавагі GSM-аўтасігналізацыі

Зручнасць

Адчыненне і зачыненне дзвярэй, багажніка ажыццяўляецца з дапамогай бірулек. Зваротная сувязь ажыццяўляецца з дапамогай вашага мабільнага тэлефона, на які прыходзіць інфармацыя пра стан аўтамабіля.

Радыус дзеяння

У адрозненне ад ахоўных сістэм з двухбаковай сувяззю з ВК бірулькамі, якія маюць абмежаваны радыус дзеяння, радыус дзеяння GSM-аўтасігналізацыі абмежаваны толькі зонай ахопу мабільнага аператара, прычым вы можаце знаходзіцца ў роўмінгу.

Абарона ад несанкцыянаванага доступу

Доступ да кіравання сістэмай па тэлефоне абаронены персанальным кодам, таксама сістэма падтрымлівае да чатырох рэжымаў доступу да кіравання з тэлефона, што выключае несанкцыянаваны доступ да ахоўнай сістэмы аўтамабіля.

Мікрафон

Магчымасць скрытага праслухоўвання салона аўтамабіля з дапамогай вашага мабільнага тэлефона.

Вызначэнне месцазнаходжання аўто

Уладальнік аўтамабіля можа даведацца пра месцазнаходжанне аўтамабіля з дапамогай любой з паслуг: «Лакатар», «Мабільныя супрацоўнікі», «Сям'я пад наглядам». З іх дапамогай вы можаце лёгка вызначыць дакладнае месцазнаходжанне аўтамабіля ў выпадку крадзяжу.

Як гэта дзейнічае?

Аўтаматычная перадача GSM-паведамленняў

У выпадку спрацоўвання датчыкаў у рэжыме аховы, а таксама ў выпадку разрадкі або адключэння акумулятарнай батарэі аўтамабіля GSM-модуль аўтаматычна патэлефануе па запраграмаваных нумарах і перадасць адпаведныя SMS і галасавыя паведамленні трывогі.

Дыстанцыйны кантроль стану сістэмы

У выпадку неабходнасці можна набраць нумар SIM-карты, якая стаіць у GSM-модулі аўтамабіля - сістэма «падыме трубку» і пачне паслядоўна агучваць галасавыя паведамленні, якія характарызуюць яе стан.

Кіраванне сістэмай з дапамогай тэлефона

Аўтасігналізацыяй можа кіраваць дыстанцыйна з дапамогай тэлефанавання аўтаўладальніка на нумар SIM-карты, якая ўстаноўленая ў GSM-модулі. Дыстанцыйна можна ўключыць / адключыць рэжым аховы, уключыць праграму Anti Hi Jack, адчыніць багажнік, уключыць / адключыць датчыкі ўдару, руху, уключыць рэжым праграміравання GSM-модуля.

Дзе падключыць?

Наладзіць аўтасігналізацыю з убудаваным GSM-модулем можна ў наступных аўтасалонах і цэнтрах:

Назва арганізацыі

Адрас

Кантакты

СААТ «Мінск-Лада»

г. Мінск, вул. Сярова, 1 к. 302

(017) 275 26 33

ТАА «Кла-М»

г.Мінск, вул. Гурскага, Зб, к.1

(017) 253-24-61,

(017) 252-20-16

ЗП «Аўтапалас-М»

Мінская вобл., Мінскі р-н, раён вёскі Баравая, д.2, к.45

(017) 216 19 73

СТАА «Эмір Мотарс»

г. Мінск., вул. Арлоўская, 88

(017) 202 67 84;

(017) 202 67 85

СТАА «Атлант-М Уручча»

г. Мінск., пр. Незалежнасці, 202

(017) 331 11 11

ТАА «Аўтанова»

г.Гомель, вул. Хатаевіча, 2

(0232) 711-111,

777-477

ІП Крашчэнкін Анатоль Мікалаевіч

г. Віцебск, вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 1B

(029) 510-58-58,

(029) 630 20 45

ІП Баськіў Алег Сцяпанавіч

г. Брэст, вул. Луцкая 16-115

(033) 644-44-19,

(033) 644-44-18

ІП Салей Алег Іванавіч

г. Гродна, вул. Шчорса, 35-21

(029) 780 04 33

ТДА «Бартэз»

г.Мінск, Перадавая, 2А

(029) 635 14 24

ТАА «Аларці»

г.Мінск, Купрэвіча, 7

(029) 166 66 16

ПП «Аларці Груп»

г.Мінск, Грушаўская, 22

(029) 771 00 66

ІП Дзянішчык Віктар Мікалаевіч

г.Мінск, вул. Даўгабродская, 43А

(029) 611 21 62

Для зручнасці аўтаўладальнікаў на нумар SIM-карты, якая ўстаноўленая ў GSM-модулі, можна падключыць паслугу «Мой аўтамабіль»*, якая ўключае 10 SMS-паведамленняў і 10 мінут на мабільныя нумары абанентаў МТС, нумары гарадскіх сетак і нумары іншых аператараў мабільнай сувязі.

Кошт паслугі «Мой аўтамабіль» - 0,43 рублёў у месяц з улікам ПДВ.

Падключэнне паслугі ажыццяўляецца з дапамогай USSD-каманды *673*1#.

Заяўка на адключэнне паслугі ў канцы месяца ствараецца падчас адпраўкі USSD-каманды *673*0#.

* Паслуга «Мой аўтамабіль» даступная на тарыфным плане «Лёгка сказаць».