Інтэрнэт-абарона
Абмяжоўвае доступ да названага абанентам пераліку Інтэрнэт-рэсурсаў на працягу каляндарнага месяца.
Падрабязнасці
Паслуга «Інтэрнэт-абарона» даецца абанентам мабільнай і стацыянарнай электрасувязі і ўяўляе сабой магчымасць падчас атрымання паслуг перадачы даных па доступе ў сетку Інтэрнэт са свайго абаненцкага нумара абмежаваць доступ да названага абанентам пераліку Інтэрнэт-рэсурсаў на працягу каляндарнага месяца.
Пералік Інтэрнэт-рэсурсаў вызначаецца абанентам самастойна падчас падключэння паслугі.
Дапоўніць або змяніць сфарміраваны пералік Інтэрнэт-рэсурсаў магчыма пры дапамозе паслугі «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў).
Паслугі «Інтэрнэт-абарона» або «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў) будуць падключаныя абаненту на працягу 3 (трох) каляндарных дзён пасля падачы заявы супрацоўніку цэнтра абслугоўвання абанентаў МТС.
Кошт паслугі «Інтэрнэт-абарона» спісваецца з рахунку абанента штодня роўнымі часткамі прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён у бягучым месяцы; у месяцы падключэння паслугі кошт спісваецца штодня прапарцыянальна колькасці каляндарных дзён, якія засталіся да канца месяца, зыходзячы з кошту паслугі ў месяц.
Кошт паслугі «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў)» спісваецца разава ў момант падключэння паслугі (за кожную заяву на ўнясенне змяненняў).
Як падключыць?
Падключыць паслугі «Інтэрнэт-абарона», «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў) можна шляхам падачы ў цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС пісьмовай заявы аб абмежаванні доступу да Інтэрнэт-рэсурсаў, з абавязковым указаннем у заяве:
- абаненцкага нумара, на якім будзе падключаная паслуга «Інтэрнэт-абарона»;
- пераліку Інтэрнэт-рэсурсаў, доступ да якіх неабходна абмежаваць, у фармаце: http: //naimenovaniesaita.domen.
Адказнасць за карэктнае ўказанне назвы Інтэрнэт-рэсурсаў нясе абанент.
Паслугі «Інтэрнэт-абарона» або «Інтэрнэт-абарона (унясенне змяненняў) будуць падключаныя абаненту на працягу 3 (трох) каляндарных дзён пасля падачы заявы супрацоўніку цэнтра абслугоўвання абанентаў МТС.
Як адключыць?
Адключыць паслугу «Інтэрнэт-абарона» можна шляхам падачы ў цэнтр абслугоўвання абанентаў МТС пісьмовай заявы аб адключэнні паслугі «Інтэрнэт-абарона», з абавязковым указаннем у заяве:
- абаненцкага нумара, на якім неабходна адключыць паслугу «Інтэрнэт-абарона».
Паслуга будзе адключаная абаненту на працягу 3 (трох) каляндарных дзён.