Рахманы i кiлiмок. З перакладам якiх слоў звяртаюцца беларусы да сэрвіса «Родная мова»? | Новости МТС
Назад

Рахманы i кiлiмок. З перакладам якiх слоў звяртаюцца беларусы да сэрвіса «Родная мова»?

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. МТС даведаўся, якія словы шукаюць абаненты часцей за ўсё з дапамогай аднайменнага сэрвіса «Родная мова». Сярод іх у ТОП 5 увайшлі кілімок, рахманы, каляда, узгадненне, вага.

Рахманы i кiлiмок. З перакладам якiх слоў звяртаюцца беларусы да сэрвіса «Родная мова»?

З дапамогай сэрвіса «Родная мова» абаненты могуць перакладаць словы і папаўняць свой слоўнікавы запас. Кожны дзень карыстальнік атрымлівае паведамленне, якое змяшчае слова з некалькімі варыянтамі пераклада. Таксама ў сэрвісе можна выбраць узровень валодання мовай — ад элементарнага да дасканалага.

Аформіць падпіску на сэрвіс «Родная мова» можна, даслаўшы SMS з любым тэкстам на кароткі нумар 8800, набраўшы USSD *888# або па спасылцы mova.mts.by.

Калі абанент падключаецца ўпершыню, ён можа карыстацца сэрвісам бясплатна на працягу 2 дзён.

Вывучайце беларускую мову разам з сэрвісам МТС «Родная мова». Больш падрабязна глядзіце па спасылцы.

Предыдущая

Следующая