Праект “БелЛіт: мабільны гід” працягвае падарожжа па беларускай літаратуры. Чарговая бясплатная лекцыя адбудзецца ў Мінску 4 красавіка і будзе прысвечана спадчыне першадрукара Францыска Скарыны.
На гэты раз гідам для аматараў літаратуры стане Алесь Суша, культуролаг, скарыназнаўца, намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi па навуковай працы i выдавецкай дзейнасцi. Гаворка пойдзе пра Біблію Скарыны як самы паспяховы стартап XVI стагоддзя.
Наведаць занятак можа любы жадаючы. Для гэтага трэба зарэгістравацца на сайце gidbellit.by. Месца правядзення: бізнес-цэнтр Imaguru (вул. Фабрыцыуса, 4), пачатак — а 19-й гадзіне.
Праект “БелЛіт: мабільны гід” ладзіцца пры падтрымцы Мабільнай бібліятэкі МТС. У яго межах ў Мінску пісьменнікі, выкладчыкі і медыйныя персоны чытаюць лекцыі па беларускай літаратуры. Слухачы могуць узгадаць альбо адкрыць для сябе знакавыя імёны і творы, задаць пытанні экспертам і падзяліцца ўласнымі думкамі. Ужо адбыліся лекцыі паэткі і перакладчыцы Юліі Цімафеевай і пісьменніка Альгерда Бахарэвіча.
Таксама кожны жадаючы можа падпісацца на email-рассылку з цікавымі матэрыяламі па беларускай літаратуры ад аўтараў праекта «Купала поштай» і «Мастакі поштай» і прайсці тэматычныя тэсты ад CityDog.
Кожны слухач атрымлівае залікоўку, дзе адзначаюцца наведванні лекцый. Напрыканцы праекта “выдатнікі” атрымаюць “чырвоныя дыпломы”.